Вы тут

Падрабязнасці працоўнага тыдня сенатараў


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі правёў рабочую сустрэчу з першым намеснікам міністра адукацыі Аляксандрам Бахановічам і рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай па пытаннях падрыхтоўкі секцыйнага пасяджэння «Інавацыі ў сферы вышэйшай адукацыі і навуцы: вопыт і перспектывы супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы» ў рамках XІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі гатоўнасць універсітэта да маючых адбыцца мерапрыемстваў, кандыдатуры дакладчыкаў і тэматыку іх выступленняў, канцэпцыю і напаўненне тэматычнай выстаўкі аб дасягненнях універсітэцкай навукі, прапановы па экспазіцыйных матэрыялах, ход падрыхтоўкі двухбаковых пагадненняў і рэкамендацый па выніках пасяджэння секцыі, іншыя арганізацыйныя пытанні.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама Ірына Ляўковіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім разглядалася пытанне «Аб стане гандлёвага абслугоўвання насельніцтва горада Наваполацка».

Акрамя таго, сенатар правяла асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у г. Наваполацку, а таксама абследавала гандлёвыя аб’екты і аб’екты грамадскага харчавання, у якіх будуць праходзіць мерапрыемствы ў рамках правядзення ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным памяці пахаваных вёсак Слаўгарадскага раёна, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.

Парламентарый сумесна з кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама ўсклаў кветкі і ўшанаваў хвілінай маўчання памяць усіх пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС і яе наступстваў.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральны дырэктар ААТ «Гомсельмаш» Аляксандр Новікаў правёў сустрэчу з калектывам холдынга «Гомсельмаш».

Галоўнай тэмай абмеркавання стаў Усебеларускі народны сход. Парламентарый адзначыў, што Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына — гэта найважнейшыя для нашай дзяржавы дакументы стратэгічнага планавання, якія вызначаюць сучасныя рызыкі, выклікі і пагрозы, якія сёння могуць пахіснуць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, суверэнітэт нашай краіны. Прынятыя на народным сходзе рашэнні забяспечаць стабільнасць Беларусі ў няпростых знешнепалітычных умовах.

«Сіла нацыі — у сапраўдных каштоўнасцях, справядлівасці і веры ў сябе. Таму мы павінны імкнуцца да міру і развіцця, а мір — гэта наш галоўны здабытак», — адзначыў член Савета Рэспублікі. Парламентарый падрабязна расказаў аб ролі і месцы УНС у абноўленай палітычнай сістэме дзяржавы і аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: iacis.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».