Вы тут

Шлях выбірае народ


Каб зразумець, што такое УНС для нашай краіны, трэба агледзецца. Народны сход — гэта перамога палітычнай рэчаіснасці нашай дзяржаўнасці. УНС — гісторыя краіны. Усё пачалося ў 1996-м. Усё паўтарылася ў 2020-м. Здавалася б, колькі гадоў прайшло. А глыбінная прычына падзей аднолькавая. Знешнія амбіцыі Захаду. У 1996-м беларусы былі галодныя, улада не такая моцная, але ж людзі ўсё разумелі і з надзеяй глядзелі на маладога, але народнага Прэзідэнта. Ідэалістычныя нацыяналісты, сквапныя капіталісты, наменклатуршчыкі, якія змянілі сцяг, — усе яны маглі здрадзіць і краіне. Прывычная справа... Але ж краіна вытрымала, Аляксандр Лукашэнка разам з людзьмі здолелі пераадолець і знешнія выклікі, і выхадкі шалёных дэпутатаў апошняга склікання Вярхоўнага Савета. Тады кропку паставіў УНС. Прадстаўнікі народа падтрымалі моцную прэзідэнцкую ўладу.


Фота Віктара Іванчыкава

З гадамі мы мужнелі, сталелі, багацелі, а нашы апаненты ўжывалі ўсё больш фарысейскія метады. У 2020-м быў не галодны бунт. Гэта быў бунт людзей, які не згодныя з нашай мадэллю жыцця. І справа не ў заробках альбо рахунках у банках. Справа ў сэнсах. Яны супраць «Дажынак», Дня Перамогі, сямейнай палітыкі. У іх разуменні большасць насельніцтва — «цемра» і «быдла». Але ж краіна і людзі не тыя. Мы выстаялі. Бо нашай краінай кіруюць не з заморскіх сталіц па вайфаі, седзячы ў бунгала альбо ў «паркетніках». Шлях нашай краіны выбірае народ. І ўнікальная і найлепшая форма вызначэння гэтага шляху — форум народаўладдзя.

Бацькам УНС як стратэгічнага інструмента дзяржаўнага кіравання стаў Прэзідэнт. Менавіта Лукашэнка прапанаваў такую ўладу дэлегаваць выбраннікам ад народа. Вось вам і «дыктатар». Лукашэнку можна быць удзячным за многае, але крытыкавалі за адно і тое ж: маўляў, утрыманне ўлады ў адных руках. Калі ласка — вось вам і ўлада, і адказнасць.

Паводле новага канстытуцыйнага статусу, УНС нават можа выказаць недавер кіраўніку дзяржавы. Але не варта забываць пра гістарычную адказнасць за стратэгічнае развіццё. І таму пацвярджэнне — прыняцце адразу двух важных дакументаў — Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Дакументы як прыкмета часу. Прычым беларусы зрабілі ўсё адкрыта. Мы не хаваем сваіх планаў па абароне сваёй краіны.

Мілітарызацыя заходняй граніцы з боку НАТА, фарміраванне тэрарыстычнай супольнасці з ліку беглых, прычым з удзелам заходніх спецслужбаў. Яны нават не саромеюцца агучваць свае планы па захопе прыгранічнага раёна і далей — уводу заходніх вайсковых сіл, нібыта для «падтрымкі грамадства». Але ж грамадства, беларусы падтрымалі і Лукашэнку, і беларускі шлях, УНС — гэта голас народа. Голас Беларусі.

Мы, як і раней, плануем будаваць дамы, ствараць сем’і, вырошчваць збожжа і любіць сваю цудоўную краіну. А яны, як і раней, ідуць свіннёй на Усход — карлы, напалеоны, гітлеры, цяпер байдэны і дуды... Застаецца трымацца, быць у дазоры. Разам з Прэзідэнтам уся краіна ў мініяцюры — УНС. Так што якія там «чорныя лебедзі» (дэфініцыя, што апісвае палітычныя неспадзяванкі) — каля нашых хат жывуць белыя буслы. Паўсюдна чутны іх клёкат. На Беларусі — вясна. А каб такое было і надалей — гістарычная місія і справа УНС.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.