За 120 гадоў прафсаюзамі Беларусі назапашаны каласальны вопыт, заявіў БелТА старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.
«Беларускія прафсаюзы — адны са старэйшых у свеце. За 120 гадоў назапашаны каласальны вопыт. Мы прайшлі многія этапы. Мяняліся формы работы, падыходы. І менавіта гэты вопыт дазваляе нам сёння з упэўненасцю гаварыць, што самы эфектыўны шлях выканання тых задач, якія стаяць перад прафсаюзамі, — гэта сацыяльны дыялог. Па-іншаму дасягнуць рэальнага выніку ў пытаннях занятасці, заробкаў, сацыяльных гарантый для людзей немагчыма. Калі гаварыць не аб нейкіх разавых акцыях і рашэннях адзінкавых пытанняў, а аб выбудоўванні сістэмнай работы, сацыяльных гарантыях і падтрымцы працоўных, якія дзейнічаюць на пастаяннай аснове, то такога выніку можна дабіцца толькі праз дыялог», — расказаў Юрый Сянько.
Самае важнае дасягненне — гэта пастаяннае ўмацаванне аўтарытэту і значнасці ФПБ у грамадстве, адзначыў Юрый Сянько. «Гэта вынік штодзённай практычнай работы прафсаюзаў. Сёння мы аб’ядноўваем абсалютную большасць работнікаў усіх галін. Маем эфектыўныя інструменты работы з сацыяльнымі партнёрамі: ад магчымасці праводзіць пастаянны грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, аб ахове працы, прадстаўляць і абараняць інтарэсы работнікаў у судах у выпадку парушэнні іх правоў — да прамога ўдзелу прафсаюзаў у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў па працоўных і сацыяльна-эканамічных пытаннях.
«Федэрацыя аб’ядноўвае ў сабе 15 галіновых прафсаюзаў. І мы, вядома, вучымся адзін у аднаго. У кожнай галіне напрацоўваюцца свае спецыфічныя нюансы, звязаныя з заключэннем калектыўных дагавораў. Новыя рашэнні, прадыктаваныя часам, мы закладваем у калдагаворы, якія даюць эфект для ўсіх удзельнікаў гэтага працэсу. З 24 тыс. пярвічных арганізацый у нас ужо больш за 18 тыс. калектыўных дагавораў. Асабліва ў апошнія 2-3 гады вельмі сур’ёзная дынаміка па колькасці заключаных калектыўных дагавораў», — дапоўніў старшыня ФПБ.
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.