Вы тут

Па добрай першамайскай традыцыі


Добрая традыцыя, якая перадаецца ўжо некалькі пакаленняў, — 1 мая збірацца на маёўкі, узнагароджваць перадавікоў, святкаваць з вясновым размахам — і сёння шануецца і застаецца адной з самых любімых у народзе. 


Святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Адкрываліся абноўленыя Дошкі гонару, ушаноўваліся працоўныя дынастыі, паўсюль гучала музыка і цэлымі сем’ямі гулялі людзі.

Самая маштабная маёўка прайшла ў сталічным парку Перамогі — там сабралася не менш за 20 тысяч чалавек. Узнагароджанне працоўных дынастый, прадстаўленне дасягненняў розных рэгіёнаў і галін эканомікі краіны, прэзентацыя прафесій на інтэрактыўных пляцоўках і святочны канцэрт — усё гэта для гараджан і гасцей сталіцы арганізавалі прафсаюзы Беларусі сумесна з сацыяльнымі партнёрамі. Усе галіновыя прафсаюзы, якія ўваходзяць у ФПБ, зладзілі пляцоўкі па прадстаўленні розных прафесій і прадпрыемстваў. Перад пачаткам святочных мерапрыемстваў службовыя асобы ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько адзначыў: «У гэтым годзе прафсаюзнаму руху Беларусі — 120 гадоў. Вядома, за гэты час у прафсаюзаў Беларусі назапасілася шмат выдатных традыцый. У тым ліку масава, дружна і арганізавана святкаваць Першамай, як мы сёння бачым па колькасці ўдзельнікаў ад усіх галіновых прафсаюзаў. Тут сабралася шмат. моладзі, спецыялістаў рознага ўзроўню ў тым ліку паважаных ветэранаў, якія ў свой час развівалі вытворчасці. Сёння гэтыя вытворчасці выйшлі на высокія паказчыкі, і прадукцыя нашых прадпрыемстваў запатрабавана на сусветных пляцоўках».

Падчас святочнага мітынга намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў зачытаў прывітальны адрас кіраўніка дзяржавы. Віншуючы людзей працы са святам, Уладзімір Пярцоў адзначыў, што маневіта яны ствараюць матэрыяльныя даброты і развіваюць эканамічную незалежнасць нашай краіны. 

Асаблівая цырымонія свята — ушанаванне працоўных дынастый з усіх рэгіёнаў. Гэта прадстаўнікі розных галін. Галоўнае, што іх аб’ядноўвае, — з пакалення ў пакаленне ў іх сем’ях перадаецца любоў і адданасць сваёй справе. Напрыклад, працоўная дынастыя Дубінка з Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў агульнай складанасці 345 гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы. Адзін з прадстаўнікоў гэтай дынастыі — Міхаіл Дубінка ў свой час быў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы. А прадстаўнікі пяці пакаленняў дынастыі Лосевых увогуле вось ужо 436 гадоў працуюць у ААТ «Гомельшкло». Працоўная дынастыя Суславых — Кулік — Майсевіч з Мінска 480 гадоў аддала медыцыне.

Як заўважыла першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, важна, што працоўныя дынастыі развіваюцца ў такіх сферах, як прамысловасць, вытворчасць. «Важна, што старэйшае пакаленне перадае больш малодшаму свой вопыт, — адзначыла яна. — Важна, што больш як 400 тысяч. грамадзян з ліку працуючых — старэйшыя за пенсійны ўзрост.Чаму гэта важна? Таму, што гэта вопыт, настаўніцтва, мудрая парада маладому пакаленню».

«Мы ганарымся тым, што сёння ў нашай краіне ёсць магчымасць так масава, дружна, арганізавана ўшаноўваць нашых ветэранаў, заслужаных работнікаў і, вядома, намеціць планы на будучыню, — сказаў Юрый Сянько. — А будучыня ў нас звязана з тым, каб і надалей актыўна рухаць нашы вытворчасці наперад, стымуляваць нашых спецыялістаў, якія ўмеюць рабіць якасную прадукцыю, ставіць новыя планкі і дасягаць вяршыняў. Нашай краіне сёння гэта пад сілу». 

Паводле БелТА

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.