Вы тут

Сезон-2024 адкрылі на Дзіцячай чыгунцы


Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава 1 мая адкрыла 69-ы сезон летніх перавозак.


Пачалося мерапрыемства з урачыстай лінейкі, на якой навучэнцы гуртка «Юны чыгуначнік» другога года навучання афіцыйна ўступілі ў рады юных чыгуначнікаў і атрымалі нагрудны знак.

— Гэта асаблівы для нас дзень, бо перад намі адкрываецца магчымасць не толькі даць займальнае падарожжа нашым маленькім пасажырам, але і даць магчымасць нашым юным чыгуначнікам прымяніць свае веды і таленты ў працэсе кіравання Чыгуначным транспартам, — адзначыў начальнік Дзіцячай чыгункі Максім Маркаў.

Таксама ён дадаў, што важна разумець тое, што кожная паездка гэта не толькі вясёлая прыгода, але і адказнасць.

— Наша задача не толькі забяспечыць камфорт і задавальненне ад паездак, але і гарантаваць іх бяспеку. Мы імкнемся даць нашым выхаванцам магчымасць набыць каштоўны вопыт, навучыцца працаваць у камандзе, прымаць адказныя рашэнні і гарантаваць бяспеку руху цягнікоў, — падсумаваў Максім Маркаў.

У першы рэйс гэтага сезона на «Сталічным экспрэсе» адправіліся у шлях чыгуначнікі першага года навучання. Іх чакала падарожжа па маршруце ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.