Вы тут

Кітайскія даследчыкі пачалі арктычную экспедыцыю на станцыі «Хуанхэ»


Трое даследчыкаў з КНР прыбылі на кітайскую арктычную станцыю «Хуанхэ», каб на працягу года правесці тут серыю навуковых даследаванняў, перадае «Сіньхуа».


Як паведаміў кіраўнік станцыі «Хуанхэ» Ху Чжэн’і, сёлета станцыя разлічвае прыняць больш за 50 вучоных, якія будуць удзельнічаць у сезонных навукова-даследчых работах на працягу чатырох кварталаў.
Пасля пандэміі з ліпеня мінулага года на станцыі паступова пачалі аднаўляцца навуковыя экспедыцыі, у рамках якіх вучоныя ажыццяўляюць шэраг аператыўных даследаванняў і навуковых праектаў у такіх галінах, як гляцыялогія, экалогія сушы і мора, касмічная фізіка.

Кітайскія і нарвежскія вучоныя таксама сумесна праводзяць даследаванні забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя ў Арктыцы.
Станцыя «Хуанхэ», адкрытая ў ліпені 2004 года, з’яўляецца першай арктычнай даследчай станцыяй Кітая. Яна размешчана ў невялікім пасёлку Ню-Алесун на нарвежскім архіпелагу Шпіцберген на паўночнай шыраце 79 градусаў.

За апошнія гады Кітай паспяхова правёў некалькі арктычных навуковых экспедыцый, выкарыстоўваючы ў якасці платформ навукова-даследчыя судны-лёдаколы «Сюэлун» («Снежны дракон») і «Сюэлун-2», арктычную станцыю «Хуанхэ» і Кітайска-ісландскую арктычную навуковую абсерваторыю.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.