Вы тут

Яравыя культуры ў Беларусі пасеяны на больш чым палове плошчаў


У Беларусі яравыя культуры пасеяны на 50,9 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Яравыя культуры пасеяны на 1204,2 тыс. га — 50,9 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 563 тыс. га, што складае 91,4 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 24 тыс. га, што складае 39 працэнтаў ад запланаваных аб’ёмаў, а цукровыя буракі — на 95,8 тыс. га (92,9 працэнта). Кукурузу пасеялі на 338,2 тыс. га (27,6 працэнта ад плана), у тым ліку на зерне — на 60,7 працэнта. Бульбу пасадзілі на 3,95 тыс. га, або 23,6 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 2,04 тыс. га (40,6 працэнта).

Аднагадовыя травы пасеяны на 124 тыс. га плошчаў (56,4 працэнта). Ільно пасеяна на 36,6 тыс. га (73,9 працэнта).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.