Вы тут

Надвор'е: Чакаюцца дажджы і туманы, а пасля і замаразкі


Апошні месяц вясны пачаўся з сухога і цёплага надвор'я, але ўжо ў найбліжэйшы час з паўночна-ўсходніх раёнаў стане паступаць халодная паветраная маса. Пры гэтым у паўднёва-заходніх і паўднёвых рэгіёнах па-ранейшаму будзе захоўвацца ўплыў цёплых паветраных мас. Так, да канца бягучага і ў пачатку наступнага працоўнага тыдня тэмпературны фон у разрэзе краіны чакаецца даволі кантрасны. А ў сераду да нас прыйдзе халодны скандынаўскі антыцыклон, калі пахаладае ўжо паўсюдна, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА

У пятніцу ў нас будзе сонечна, гэта значыць — абсалютна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—8 градусаў, а па захадзе — 9—12 цяпла. Днём тэмпература будзе ад плюс 15 градусаў па паўночным усходзе да 25 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
І ў суботу таксама без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы чакаецца плюс 1—7 градусаў, месцамі замаразкі — ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём тэмпература паветра дасягне 15—22 градусаў. У заходніх раёнах краіны ноччу будзе плюс 8—10 градусаў, а днём — 23—24 градусы.

Вось у нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў дзённыя гадзіны магчымы нават навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць плюс 5—12 градусаў, а ўдзень — ад 16 градусаў на поўначы да 25 цяпла на поўдні і паўднёвым захадзе краіны.

Будзе дажджліва і ў панядзелак. У гэтыя суткі ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Уначы чакаецца 6—13 цяпла, а па паўночным усходзе — плюс 2—5 градусаў. Днём тэмпература будзе ў межах ад плюс 10 градусаў па паўночным усходзе да 24 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак і сераду магчымы замаразкі і нават мокры снег. У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у дзённыя гадзіны — навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Ноччу сіноптыкі абяцаюць плюс 1—8 градусаў, месцамі па поўначы магчымы замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў, а днём тэмпература павысіцца да плюс 8—15 градусаў. У паўднёвых раёнах ноччу будзе да 9—14 градусаў, днём — 16—20 градусаў.

У сераду майскі холад наогул выйдзе за рамкі, таму што ўначы ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, але магчымы мокры снег). Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—7 градусаў, месцамі магчымыя замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 9—16 градусаў.

Якім быў красавік? На тэрыторыі Беларусі па сваёй сярэдняй тэмпературы ён аказаўся цяплейшым, чым звычайна, на 2—3 градусы. Ападкаў выпала нямала: на большай частцы тэрыторыі яны ў 2,5—3,5 раза перавысілі красавіцкую норму, месцамі выпала 56—84 міліметраў, або 1,5—2 месячныя нормы, і толькі ў крайніх заходніх рэгіёнах — каля кліматычнай нормы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.