Вы тут

У Кітаі зафіксаваны рэкордны аб’ём пасажырапатоку на чыгунцы


У першы дзень пяцідзённых вакацый з нагоды Першамая аб’ём пасажырапатоку на чыгуначным транспарце Кітая дасягнуў рэкорднага ўзроўню — каля 20,7 мільёна чалавек. Аб гэтым сведчаць даныя карпарацыі «Кітайская чыгунка» (КЧ), перадае «Сіньхуа».



У карпарацыі таксама паведамілі, што сёння будзе здзейснена 17 мільёнаў пасажырскіх паездак. Плануецца павялічыць колькасць пасажырскіх чыгуначных саставаў на 1094.

Чакаецца, што агульны аб’ём пасажырапатоку на чыгуначным транспарце краіны дасягне 144 мільёнаў чалавек падчас васьмідзённага піка пасажыраперавозак у сувязі з канікуламі з нагоды Першамая, які працягнецца з 29 красавіка па 6 мая, паведамілі ў КЧ.

У гэты перыяд плануецца павялічыць сярэднесутачную колькасць пасажырскіх чыгуначных саставаў да 12 тысяч, што на 1800 больш, чым звычайна, адзначаецца ў паведамленні карпарацыі.

У гэтым годзе канікулы з нагоды Міжнароднага дня працоўных у Кітаі працягнуцца з 1 па 5 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Карэспандэнты «Звязды» адправіліся ў рэйд разам з супрацоўнікамі МУС.

Грамадства

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Каб «ціхае паляванне» не стала пошукавай аперацыяй.