Вы тут

Кітайскія станкі карыстаюцца вялікім попытам за мяжой


Сёлета заказы кітайскіх станкабудаўнічых прадпрыемстваў рэзка ўзраслі, асабліва высокі рыначны попыт на высокатэхналагічныя станкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Па меры развіцця кітайскай станкабудаўнічай галіны лакалізацыя вытворчасці высокатэхналагічных станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем значна паскорылася. Выкарыстоўваючы рынкавыя магчымасці, кітайскія станкабудаўнічыя кампаніі паскорылі сваё прасоўванне на замежныя рынкі, у тым ліку ў Паўднёва-Усходнюю Азію і Еўропу. 

Аб’ём экспарту станкоў са студзеня па люты ў вартасным выражэнні склаў 3,38 мільярда долараў, павялічыўшыся на 14 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Абсталяванне станочнага тыпу шырока выкарыстоўваюцца ў традыцыйным машынабудаванні, аўтамабільнай прамысловасці, суднабудаванні, аэракасмічнай прамысловасці, пры вытворчасці прэс-формаў, энергетычнага абсталявання і чыгуначных лакаматываў. Па аб’ёме вытворчасці станкоў Кітай займае першае месца ў свеце.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.