Вы тут

У комплексе будыйскіх пячорных храмаў Лунмэнь 100 тысяч каменных статуй


Комплекс будыйскіх пячорных храмаў Лунмэнь («Брама дракона») знаходзіцца ў 5 кіламетрах на поўдзень ад горада Лаян, што ў правінцыі Хэнань у Цэнтральным Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З надыходам цемры статуі храмаў і бераг ракі Іхэ асвятляюць яркія агні, што надае гэтаму месцу больш шарму і загадкавасці. Першы храм комплексу Лунмэнь у Лаяне быў выразаны ў скалах у часы дынастыі Паўночная Вэй (386-534 гг.). Тут налічваецца 2345 ніш і гротаў з больш чым 100 тысячамі статуй.

Пячоры Лунмэнь — скарбніца кітайскага мастацтва разьбы па камені, у 2000 годзе яны былі ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.