Вы тут

Пархомчык: Яны працуюць на высокім узроўні


Сельгаспрадпрыемствы, якія замацаваны за прамыслоўцамі, працуюць на вельмі высокім узроўні. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык у гутарцы з журналістамі пасля адкрыцця новага малочнатаварнага комплексу ў СПУ «Антонаўка-Агра» РВУП «Гомельаблгаз» у вёсцы Цупер Жлобінскага раёна, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Як нагадаў Пётр Пархомчык, у 2004 годзе Прэзідэнт пры наведванні адной з ферм даручыў прамыслоўцам аказаць садзейнічанне і ўзяць ва ўпраўленне сельгаспрадпрыемства.

«І сёння ўсе прадпрыемствы, якія замацаваны за Міністэрствам прамысловасці, „Белнафтахімам“, Міністэрствам энергетыкі, знаходзяцца на вельмі высокім узроўні. Сёння ў любую вобласць калі прыязджаеш, наведваеш, паступаюць прапановы, каб яшчэ нейкую гаспадарку далучылі да нашых прадпрыемстваў, значыць, Прэзідэнтам быў зроблены правільны крок. Трэба разумець, што ў прамысловасці культура вытворчасці, тэхналогіі знаходзяцца на больш высокім узроўні. І гэта прывіваецца (сельгаспрадпрыемствам. — БелТА) і дае значны вынік», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.

«Я назіраю за гэтымі (сельскагаспадарчымі. — Заўвага БелТА) прадпрыемствамі. Спачатку мы проста хацелі вырабляць, напрыклад, малако, займацца раслінаводствам. Але апошнім часам кожнае (такое сельгаспрадпрыемства. — Заўвага БелТА) мае яшчэ дадатковы нейкі прадукт. Мы зразумелі: добра зарабляць можна, ствараючы толькі канчатковы прадукт», — дадаў Пётр Пархомчык.

Так, паводле яго інфармацыі, за Міністэрствам энергетыкі замацавана 15 сельгаспрадпрыемстваў. «Большасць прадпрыемстваў абсалютна паспяховыя. І такія прадпрыемствы могуць быць прыкладам для сельгаспрамысловага комплексу рэспублікі», — заўважыў ён. У іх і высокі ўзровень надояў, і высокая культура вытворчасці.

Гаворачы аб сучасным аб’екце, які адкрыўся ў Жлобінскім раёне, Пётр Пархомчык адзначыў: «Гэта сучасны комплекс. Магутнае механізаванне. Вялікі клопат аб жывёлах. Усё гэта, вядома, будзе (ствараць. — Заўвага БелТА) добры клімат для ахвочых працаваць на гэтай ферме. І такіх ферм па краіне павінна быць значна больш», — перакананы намеснік прэм’ер-міністра.

«Працаваць у такіх умовах — зусім іншая праца, іншае задавальненне. Зразумела, што гэта ферма дасць магчымасць і замацавацца людзям, г. зн. побач з фермай будзе расці і вёска. І будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы для жыцця і работы», — падсумаваў ён. .

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».