Вы тут

Алейнік сустрэўся з лаўрэатамі і пераможцамі конкурсу эсэ-работ «Хачу быць дыпламатам»


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 3 мая сустрэўся ў фармаце гутаркі за круглым сталом са студэнтамі — лаўрэатамі і пераможцамі конкурсу эсэ-работ «Хачу быць дыпламатам». Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.


Фота: БелТА

На суд журы было прадстаўлена больш за 160 конкурсных заявак з 17 вышэйшых навучальных устаноў краіны. З іх 18 сталі пераможцамі, 23 — лаўрэатамі. Адзін спецыяльны прыз заснаваны суарганізатарам конкурсу — сеткай магазінаў «5 элемент». Фіналістаў конкурсу віталі і ўзнагароджвалі міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, дырэктар РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» Мікалай Барысевіч, старшыня агульнага сходу акцыянераў сеткі магазінаў «5 элемент» Андрэй Балабін.

Усім пераможцам і лаўрэатам уручылі каштоўныя падарункі, але галоўным прызам стала магчымасць прайсці практыку ў МЗС і прыняць удзел у штогадовым семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў.

Сярод пераможцаў — студэнты першага, другога, трэцяга, чацвёртага курсаў факультэтаў міжнародных адносін, ваеннага, гістарычнага і юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай, Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій.

У мерапрыемстве таксама прыняў удзел член Асацыяцыі ветэранаў МЗС Уладзімір Скварцоў.

У сваім выступленні міністр падкрэсліў, што дыпламатыя — гэта найперш служба, служба Радзіме і яе нацыянальным інтарэсам. «Разуменне гэтага — аснова для правільнага стаўлення і ўспрымання самой прафесіі і вашага месца ў ёй», — адзначыў міністр.

Сяргей Алейнік выказаў упэўненасць, што каласальная энергія, актыўная жыццёвая, грамадзянская пазіцыя ўсіх канкурсантаў дадуць магчымасць ім дабіцца поспехаў і ажыццявіць намечаныя планы. «Вучыцеся, развівайцеся, збірайце веды, а самае галоўнае — любіце Радзіму, сваіх суайчыннікаў і ганарыцеся тым, што вы — беларусы», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.