Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Апатыя і безуважнасць у пачатку тыдня зменяцца бадзёрасцю і аптымістычным настроем у канцы. Ваша тытанічная праца будзе ацэнена начальствам і калегамі, аднак паспрабуйце ўсё ж не моцна стаміцца за рабочы тыдзень. Выхадныя варта правесці за горадам.


Фота: pixabay.com

Цялец. На гэтым тыдні накіруйце частку сіл на павышэнне свайго прафесійнага статусу. Усе не трэба, занадта моцнага нападу кар’ерная лесвіца не вытрымае. Усё добра ў меру. У сераду, калі не жадаеце нарвацца на непрыемнасці, не давайце нагоды для канфлікту ў сям’і. Загружанасць на працы не перашкодзіць вам праявіць разнастайныя таленты ў іншых сферах жыцця.

Блізняты. Паглыбленне ў творчую працу будзе для вас панацэяй на гэтым тыдні. Чым больш часу вы праведзяце ў справах, тым менш застанецца на сумневы і перажыванні. Цяжкасці і перашкоды, якія раздражнялі вас, адступяць, і шлях да запаветнай мэты будзе свабодным. Пятніца ўдалая для пачатку новага і разбурэння старога, якое ўжо цалкам вычарпала сябе. У выхадныя найлепшы адпачынак — прагулкі на прыродзе і сузіранне захаду сонца.

Рак. На гэтым тыдні людзі, што вас акружаюць, практычна ва ўсім гатовы будуць пайсці вам насустрач. Таму пажадана выкарыстоўваць гэты час для завязвання новых знаёмстваў і наогул для рознага роду кантактаў — яны могуць складацца дастаткова гарманічна. Варта зладзіць сустрэчу са сваімі даўнімі прыяцелямі, вы можаце аказацца вельмі карысныя адно аднаму. Выхадныя лепш правесці ў шумнай і вясёлай кампаніі, размовы пра работу і праблемы павінны быць пад строгай забаронай.

Леў. Вам неабходна праявіць сваю актыўнасць і жыццялюбства. Важна сачыць за развіццём сітуацыі і не выпускаць ініцыятыву са сваіх рук. У справах могуць узнікнуць канкурэнты. Не перастарайцеся з ціскам на навакольных, у дробязях можна і саступіць. Старанна правярайце важную інфармацыю, якая паступіць да вас у аўторак. У пятніцу будуць удалымі паездкі за горад.

Дзева. На гэтым тыдні будзеце поўныя энергіі і гатовыя да новых прыгод, але варта памятаць, што ваша свабода заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека. Спроба захапіць права дзейнічаць толькі па ўласным меркаванні хутка прывядзе вас да сур’ёзнага канфлікту. У сераду будзьце больш асцярожнымі ў выказваннях, ёсць рызыка пакрыўдзіць блізкага чалавека. Пятніца спрыяльная для праявы ініцыятывы, больш актыўна прыкладайце намаганні ў любых кірунках, і ў вас усё будзе атрымлівацца. У суботу чакайце навін ад далёкіх сваякоў, якія здольныя дапамагчы вам у вырашэнні надзённай праблемы.

Шалі. На гэтым тыдні ёсць магчымасць вырашыць некаторыя пытанні, якія вы адкладвалі на доўгі час. Паспрабуйце спакойна асэнсаваць сваё становішча, і тады магчымы паспяховы прарыў да мэты. Пажадана праяўляць асцярожнасць як у словах, так і ва ўчынках. Захоўвайце нейтралітэт, нават калі навокал кіпяць спрэчкі і жарсці. У суботу дайце сабе адпачынак ад усіх спраў і бытавых праблем.

Скарпіён. На гэтым тыдні можна чакаць павышэння па службе і павелічэння заробку. Загадзя складзены дакладны план дзеянняў дапаможа пазбегнуць мітусні. Пастарайцеся, каб захопленасць работай не паўплывала на адносіны з блізкімі людзьмі. Знайдзіце час пабыць з каханым чалавекам, схадзіць у кіно ці згатаваць шашлык на дачы.

Стралец. На гэтым тыдні можаце зразумець, што ідзяце зусім не туды і маеце зносіны не з тымі, хто вам патрэбен. У сераду можа ахапіць хваля абурэння, але лепш ёй не паддавацца. Настройцеся на пазітыў і на тое, што ўсе цяжкасці вы зможаце пераадолець і выйсці на правільны і прамы шлях. Чакаецца павольны, але стабільны прафесійны рост.

Казярог. У панядзелак і аўторак пажадана не пачынаць нічога новага — ні спраў, ні адносін. Затое, наадварот, можна з поспехам спыніць тое, што вас прыгнятае. Ганіце ад сябе непрыемных людзей і не ўвязвайцеся ў авантуры, якія чымсьці вас бянтэжаць. У выхадныя ёсць шанц займець новых і цікавых людзей сярод сяброў.

Вадаліў. Не губляйце веру ў тое, што вы робіце. Хоць многія планы давядзецца перагледзець у корані. Цяпер неабходна выбраць правільную стратэгію і тактыку ва ўзаемаадносінах на рабоце. Напружанне можа ўзрасці, што звязана з аб’ёмам заданняў і праектаў. Будзьце ўважлівыя, зважайце не толькі на ключавыя моманты, але і на дробязі.

Рыбы. Будзьце ўважлівыя да той інфармацыі, якую можна даведацца з размоў людзей, якія вас акружаюць; краем вока ўбачаных паведамленняў і іншых крыніц. Не выключана, што ў нейкі момант атрыманыя кавалачкі злучацца ў цэлую мазаіку і адкрыюць перад вамі поўную карціну таго, што адбываецца вакол вас. Не давайце волі гневу, прыняцце важнага рашэння адкладзіце да канца тыдня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.