Вы тут

Беларускі Чырвоны Крыж уручыў падарункі ветэранам


Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі і валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа і прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з віншавальнымі візітамі і падарылі ім танометры.


Фота: БелТА

Як адзначыла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Раманія Зорына, гуманітарныя акцыі Чырвонага Крыжа напярэдадні 9 Мая даўно сталі добрай традыцыяй. Кожны раз яны розныя, але штогод супрацоўнікі і валанцёры імкнуцца стварыць сапраўднае свята для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета ветэранам уручылі «гаворачыя» танометры, якія дазваляюць ім самастойна кантраляваць артэрыяльны ціск.

Усяго плануецца наведаць больш за 1100 ветэранаў па ўсёй краіне.

Сярод тых, хто атрымаў падарункі, — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Станіслаў Дарафееў, які ў наступным годзе адзначыць стагадовы юбілей.

«Калі мяне прызвалі ў армію, мне было ўсяго 17 гадоў, але праз некалькі месяцаў споўнілася 18. Я быў паранены тры разы на Першым і Другім Беларускім франтах: скрозь плячо, у галаву і ў бок. Дзень Перамогі сустрэў у Германіі, а потым служыў да 1950 года. Я прайшоў усю Беларусь пешшу і бачыў, колькі было спалена вёсак. У мяне 15 падзяк. Усё маё жыццё было прысвечана рабоце. Перамагчы нам дапамагала цвёрдая вера. Я не думаў пра смерць і выконваў усё, што належыць», — падзяліўся ўспамінамі ветэран.

У тэму

Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі ў Беларусі завершаны датэрмінова

Матдапамога выплачана 8371 чалавеку: ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням канцлагераў, членам сем’яў ваеннаслужачых (партызан, падпольшчыкаў), якія загінулі ў гады вайны.

Агульная сума выплат — больш за 10,5 млн рублёў. Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў памеры выплат значна павялічаны. Так, для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны яны склалі ад 2 да 4 тысяч рублёў. У ведамстве таксама падкрэслілі, што ўручэнне матдапамогі праходзіла без фармалізму і ва ўрачыстай абстаноўцы. Удзел у віншаваннях прынялі прадстаўнікі органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў, моладзь і навучэнцы.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.