Вы тут

Пасяджэнне першай сесіі Савета Рэспублікі восьмага склікання адбудзецца 6 мая


Пасяджэнне першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 6 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.


Фота БелТА

Пасяджэнне запланавана на 13.00.

У парадку дня — праекты законаў: «Аб змяненні законаў па пытаннях Следчага камітэта», «Аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў», «Аб ратыфікацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў па пытаннях узаемнага прызнання і абмену вадзіцельскіх пасведчанняў», «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы і маёмасць», «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў па справах аб спагнанні аліментаў ад 3 сакавіка 2015 года», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб правілах выпуску (выдачы), абарачэння і пагашэння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза складскіх пасведчанняў на сельскагаспадарчую прадукцыю».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.