Вы тут

У Беларусі цукровыя буракі пасеяны больш як на 94 працэнтах плошчаў


У Беларусі цукровыя буракі пасеяны на 94,4 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Яравыя культуры пасеяны на 1268,9 тыс. га — 53,6 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 567 тыс. га, што складае 92,1 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 27 тыс. га, што складае 43,8 працэнта ад запланаваных аб’ёмаў, а цукровыя буракі — на 97,5 тыс. га (94,4 працэнта). Кукурузу пасеялі на 382,9 тыс. га (31,2 працэнта ад плана), у тым ліку на зерне — на 68,8 працэнта. Бульбу пасадзілі на 4,79 тыс. га, або 28,7 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 2,17 тыс. га (43,2 працэнта).

Аднагадовыя травы пасеяны на 131,4 тыс. га плошчаў (59,8 працэнта). Ільно пасеяна на 38,3 тыс. га (77,3 працэнта).

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.