Вы тут

Дом футболу і міністэрства спорту знайшлі кампраміс па правядзенні другой лігі


Кампраміс знойдзены. Міністэрства спорту і турызму разам з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» выпрацавалі адзіныя падыходы па правядзенні ў сезоне 2024 года чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.


Фота: БелТА

«На бліжэйшым пасяджэнні выканкама Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола“ з удзелам кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму будуць разглядацца гэта рашэнне і іншыя асаблівасці правядзення спаборніцтваў», — сказана ў паведамленні. У прэс-службе АБФФ паведамілі, што бліжэйшае пасяджэнне выканкама запланавана на 6 мая. 

Акрамя таго, як паведамілі ў міністэрстве спорту і турызму, у мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы спаборніцтваў па футболе ўсіх узроўняў створана сумесная рабочая група, якая выпрацуе ўзгодненыя падыходы па іх арганізацыі ў наступныя сезоны. «Гэта рашэнне будзе садзейнічаць далейшаму паступальнаму развіццю беларускага футбола, павышэнню яго масавасці, павелічэнню цікавасці гледачоў у рэгіёнах краіны», — адзначылі ў ведамстве.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.