Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Калі час выбраў нас, мы павінны захаваць мір і спакой на нашай зямлі. Найвялікшая задача»


Па добрай традыцыі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэў дзень Хрыстовага Уваскрэсення разам са сваімі землякамі. Сёлета — у Свята-Ільінскім храме жаночага манастыра Оршы. Жаночы манастыр у Оршы быў заснаваны ў 1631 годзе. Асаблівую духоўную і гістарычную каштоўнасць для манастыра ўяўляе Свята-Ільінскі храм, пабудаваны ў 1880-м годзе. Наведваючы храмы ў святочныя дні, Прэзідэнт заўсёды звяртаецца да вернікаў з пажаданнямі — не фармальна, а шчыра, ад душы і ад сэрца. Перш за ўсё кіраўнік дзяржавы звярнуўся да святароў і падзякаваў ім за тое, што яны робяць. Асаблівы акцэнт ён зрабіў на невялікіх вясковых храмах. «Менавіта вы робіце нашых людзей сапраўднымі і шчырымі беларусамі», — адзначыў ён.


Фота БелТА

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Вялікдзень заўсёды быў чаканым святам, нават у савецкія часы. «Калі б у мяне спыталі, якія святы для мяне на першым месцы, я б назваў Вялікдзень», — сказаў ён. Як адзначыў Прэзідэнт, гэтага свята чакаюць і дарослыя, і дзеці, таму што яно ў нас у сэрцах, і самае галоўнае — у думках. Гэта самае светлае вясновае свята, пасля якога, як заўважыў кіраўнік дзяржавы, заўсёды надыходзіць цяпло ў душах і сэрцах людзей і прырода дорыць цяпло. Так было заўсёды, і сёлета таксама. Асабліва сімвалічна, што сёлета Вялікдзень адзначаецца напярэдадні вялікага свецкага свята — Дня Перамогі.

«Мы ў гэтым дзень, молімся, прыходзячы ў храм, і дома перад іконамі аб здароўі, здароўі вашых родных і блізкіх. Я вас у гэтым плане падтрымліваю. Галоўнае — гэта здароўе. Будзе здароўе — усё астатняе мы набудзем, купім, — сказаў Прэзідэнт. — Мы ў гэты час молімся аб міры. Гэта галоўнае, калі міру не будзе, то і адукацыя не трэба, здароўе не трэба. Нічога не трэба, калі няма міру, міру з сабой, у душах і сэрцах, калі няма міру ў сям’і, калі няма міру ў дзяржаве». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мы гэта вельмі сур’ёзна ўсвядомілі цяпер. Калі войны ішлі далёка ад нас, мы гэта не ўспрымалі. Але зараз вайна прыйшла да блізкага суседа.

Нашымі малітвамі мы вернемся ў часы, калі нашы народы былі разам

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што на Вялікдзень спецыяльна прыехаў у Свята-Ільінскі храм Оршы, які стаіць прама на беразе Дняпра. Паводле яго слоў, магутная рака і гэты старажытны храм заўсёды аб’ядноўвалі тры славянскія брацкія народы: беларускі, рускі, украінскі. «На жаль, сёння здарылася бяда ў суседзяў. Але я абсалютна перакананы, што нашымі малітвамі мы вернемся ў тыя часы, калі нашы народы былі разам», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што кожны дзень людзі моляцца аб хлебе надзённым, каб ён у кожнага ён быў на стале. «Мы гэтага дасягнулі. Старэйшыя людзі памятаюць, што было 20-30 гадоў таму, калі гэтага не хапала. — сказаў ён. — Але самае галоўнае, мы молімся аб спакойным сне нашых дзяцей, каб яны спакойна жылі, засыналі і спакойна прачыналіся». Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта вельмі актуальна. Ён падкрэсліў, што ў Беларусь з Данбаса прыязджае шмат дзяцей. І на пытанне аб сваіх марах яны адказваюць, што мараць аб тым, каб дома была цішыня.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў гэтым годзе май сумясціў два вялікія святы — дзень Уваскрэсення Хрыста і вялікае свята Дзень Перамогі. «Мы вельмі спадзяёмся, што гэты светлы месяц май падорыць мір нашаму брацкаму народу. І мы зноў, як гэта было раней, будзем на берагах Дняпра сустракаць святы. — сказаў ён. — Калі час выбраў нас (нікуды ад гэтага не дзенешся), мы павінны захаваць мір і спакой на нашай зямлі. Найвялікшая задача для нашага пакалення».

Той, хто разрываў повязь пакаленняў, абавязкова спараджаў смуту

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі складаная тым, што ідзе змена пакаленняў: «Нам вельмі важна не разарваць тыя традыцыі, якія мы стваралі з вамі, каб нашы дзеці не адкінулі ўсё тое, што мы стварылі». Не таму, што мы ўчапіліся і трымаемся за старое, і што гэтае старое абавязкова патрэбна дзецям. Не, не таму. А таму што той, хто рваў повязь пакаленняў той абавязкова спараджаў смуту як мінімум, як максімум вайну. Нас выратавала тое, што мы заўсёды стаялі на плячах папярэдніх пакаленняў, мы ўвабралі ў сябе ўсё тое, што стварылі нашы бацькі і дзяды. Таму мы выдужалі. Калі гэта ў нейкай дзяржаве разрывалася — абавязкова смута. І гэтым заўсёды ёсць шмат ахвочых скарыстацца. Вельмі хацелася б, каб пры гэтым няпростым працэсе змены пакаленняў мы захавалі ўсё найлепшае, што было створана на нашай зямлі«.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэты год асаблівы — гэта год 80-годдзя вызвалення нашай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Для нас ён асаблівы, як ні для якога іншага народа, бо ў гэтыя гады фашысцкай агрэсіі Беларусі не існавала. Яе сцерлі з твару зямлі. Прытым ад заходніх да ўсходніх меж. Усё было знішчана. Людзі захаваліся толькі дзякуючы таму, што іх схавала, атуліла наша прырода, нашы лясы, — сказаў ён. — Няўжо можна забыцца гэтыя намаганні, гэтыя гераічныя подзвігі нашага народа? Мы гэта зрабіць не можам!».

Звяртаючыся да жыхароў Оршы, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што людзі тут жывуць зусім нядрэнна. Рэгіёну пашанцавала на ўрадлівыя землі, якія можна лічыць аднымі з найлепшых у краіне. «Працуй — і атрымлівай ураджай», — падкрэсліў ён. Прэзідэнт заўважыў, што ў Оршы і побач з горадам пабудавана столькі прадпрыемстваў, што не хапае рабочых рук. Ёсць дзе працаваць і ёсць магчымасць зарабляць для сябе і сваіх дзяцей. Галоўнае — мір, гэта ўжо мая праблема. Таму давайце, калі час выбраў нас, захаваем мір і спакой«, — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка перадаў храму ікону «Уваскрасенне Храстова», вырабленую майстрамі Свята-Елісавецінскага манастыра. Ікона створана ў традыцыйным для беларускай школы іканапісу стылі, напісана ва ўнікальнай тэхніцы васковай тэмпуры. Вобраз цудоўнага Уваскрэсення Хрыста — адзін з найбольш значных для праваслаўных хрысціян. Выява гэтай падзеі сімвалізуе веліч і сілу духу Сына Божага, вызваленне зямнога свету ад граху. У сваю чаргу манахіні падарылі Прэзідэнту ікону святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Ігумення Сусана расказала, што гэта нябесны заступнік усіх Аляксандраў. Яна пажадала Прэзідэнту здароўя і цярпення. 

Сустрэцца з Прэзідэнтам, павіншаваць яго са святам каля храма сабралася нямала людзей. Па прыездзе Аляксандр Лукашэнка пагаварыў з імі на адну з самых важных тэм. Ён расказаў, што на прыкладзе Оршы лічыць неабходным скарэкціраваць падыходы ў жыллёвым будаўніцтве, каб у тым ліку забяспечыць шматлікія прадпрыемствы рабочай сілай. «Я еду і думаю, што нам давядзецца тут будаваць пабольш жылля, каб прыцягнуць людзей. У іх не хапае людзей. Гадоў 20 таму не было куды падзець — беспрацоўе. Зараз людзі працаўладкаваны. А тут прадпрыемстваў шмат. І ў Барані, і паміж Баранню і Оршай. І ў сельскай гаспадарцы. — сказаў беларускі лідар. — Я думаю, нам трэба пераарыентавацца і будаваць там, дзе патрэбныя рабочыя рукі. Акрамя шматдзетных і ваенных, гэта святое». 

Па словах кіраўніка дзяржавы, варта выкарыстоўваць савецкую практыку: ствараць нейкае прадпрыемства а вакол яго — жыллё. Каб людзей прыцягнуць. «Гэта такія разважанні , калі я пад’язджаў да вашага і майго роднага месца», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што з Оршай у яго звязаныя цёплыя ўспаміны. У дзяцінстве ён тут жыў. Маці Прэзідэнта працавала некалькі гадоў на льнокамбінаце, недалёка ад якога быў інтэрнат. «Потым пераехалі ў вёску. Цяжка было тут. Таму пераехалі ў вёску. І ўжо ў Александрыі я ў школу хадзіў», — падзяліўся ўспамінамі Аляксандр Лукашэнка. — Наогул, Орша для мяне такі блізкі, цёплы горад. Вельмі добры горад«. Кіраўнік дзяржавы пахваліў мясцовых жыхароў за тое, што ўтрымліваюць у парадку свой горад. «На ўчастках у вас ідэальны парадак. Нават пазайздросціў», — адзначыў Прэзідэнт, гаворачы аб прыватным сектары, міма якога ён праязджаў.

Валерыя СЦЯЦКО

Орша

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.