Вы тут

У Шанхаі працуюць звыш 9500 кавярняў


Шанхай па-ранейшаму застаецца горадам з найбольшай колькасцю кавярняў у Кітаі, перадае «Сіньхуа»


На канец мінулага года ў мегаполісе працавалі 9553 кавярні, сведчаць даныя справаздачы аб развіцці кававага бізнэсу ў кітайскіх гарадах. У дакуменце, прадстаўленым на цырымоніі адкрыцця Шанхайскага міжнароднага фестывалю кававай культуры, зазначаецца, што летась аб’ём кававай індустрыі Кітая склаў 265,4 мільярда юаняў (каля 37,3 млрд. долараў), а гадавое спажыванне кавы на душу насельніцтва краіны перавысіла 16 кубкаў.

У 2020-м колькасць кавярняў у Шанхаі наблізілася да 7 тысяч. У наступным годзе іх ужо было больш за 7800, а ў 2022-м — 8500. Гэта сведчыць аб стабільным пашырэнні рынку кавы, адзначаецца ў справаздачы. Павялічылася колькасць заказаў кавы з дастаўкай падчас сняданку, пры гэтым асноўная іх доля па-ранейшаму прыпадала на абедзенны час.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.