Вы тут

МЗС Беларусі: З нашай тэрыторыі не можа быць здзейснена агрэсія


З тэрыторыі Беларусі не будзе ісці пагроза і не можа быць здзейснена агрэсія. На гэтым зрабіў адзін з акцэнтаў у інтэрв’ю РИА Новости міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўнік ведамства абазначыў ключавы момант: «Беларусь заўсёды была і застаецца міралюбівай дзяржавай». «З тэрыторыі Беларусі ніколі не ішла і не будзе ісці пагроза. Згодна з нашай Канстытуцыяй, з тэрыторыі Беларусі не можа быць здзейснена ніякая агрэсія. Гэта пастулаты, якія непарушныя», — падкрэсліў ён.

Сяргей Алейнік нагадаў таксама, што ў прынятых на УНС Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыне Беларусі дакладна прапісана магчымасць і здольнасць краіны забяспечыць сваю бяспеку і абараназдольнасць усімі існуючымі сіламі і сродкамі. Сярод іх — і саюзніцкія адносіны з Расіяй і адносіны ў сферы ўзаемадзеяння абаронных ведамстваў дзвюх краін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.