Вы тут

У Мінскім батанічным садзе ў выхадныя дні аншлаг


Цэнтральны батанічны сад стракацеў яркай, яшчэ далікатнай зелянінай. Радавалі вока, адыходзячые з подыума прыхажосці цюльпаны. Іншыя прадстаўнікі флоры таксама былі да вялікай спадобы. Канешне, хітовым заняткам для наведвальнікаў сталі традыцыйна фотасесіі. Ніводны, хоць трохі расквечаны куст, не кажучы пра жоўтыя, ружовыя і нават фіялетава- чорныя цюльпаны, не засталіся без сямейнага, партрэтнага і т жанравага фотапалявання. Людзі, ахопленыя шчасцем быцця, ва ўсіх кутках батанічнага саду адчуваліся сябе выдатна. Каля гандлевых палатак яны падмацоўвалі візуяльна-эстэтычны асалодак харчова-напойным. Хітом ў гэтай сігментнай группе стала (пакуль не расстала) марожанае.


Хутка індывідуалы і экскурсійныя групы атрымаюць вялікае эстэтычнае задавальненне ад наведвання сірынгарыя — калекцыі бэзу. Яна — гонар батанічнага і мега-прадстаўнічая — 286 відаў! Паралельна заквітнеюць, ужо пачынаюць, далікатныя кусты-экзоты рададэндраны. Іх яшчэ называюць — дрэвам з ружамі. Будзе чым парадаваць вока і павялічыць лайкі ад прыгожых карцінак. Усе — ў сад!

Тамара ХАМІЦЭВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.