Вы тут

Савет Рэспублікі адобрыў законапраект аб прыпыненні дзеяння ДЗУСЕ


Савет Рэспублікі на пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адобрыў праект закона «Аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе», перадае БелТА.


Фота: БелТА

Праект закона падрыхтаваны для забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і ў якасці меры ў адказ на рашэнне краін — членаў НАТА аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, падпісанага ў Парыжы 19 лістапада 1990 года. Дагавор прадугледжвае абмежаванне сумарных узроўняў звычайных узбраенняў і тэхнікі па пяці асноўных катэгорыях (танкі, баявыя браніраваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты), а таксама механізмы праверкі выканання абавязацельстваў (абмен інфармацыяй і інспекцыі).

Рэспубліка Беларусь у поўным аб’ёме выконвае абавязацельствы па дагаворы, няўхільна прытрымліваецца ўстаноўленых гранічных узроўняў для наяўнасці ўзбраенняў, ваеннай тэхнікі і асабовага складу Узброеных Сіл.

21 сакавіка 2023 года ўрадам Рэспублікі Польшча прынята рашэнне аб невыкананні дагавора ў дачыненні да Беларусі. Чэшская Рэспубліка паведаміла аб прыпыненні абавязацельстваў па дагавору па каналах Сеткі сувязі АБСЕ ў жніўні 2022 года. У рамках мер у адказ на недружалюбныя крокі Польшчы і Чэхіі прыняты закон Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2023 года № 305-З «Аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ў адносінах да Рэспублікі Польшча і Чэшскай Рэспублікі», на падставе якога Рэспублікай Беларусь 30 кастрычніка 2023 года прыпынена дзеянне дагавора ў адносінах да згаданых дзяржаў.

Прыпыненне дзеяння дагавора не азначае выхад Рэспублікі Беларусь з яго і спынення ажыццяўлення ва Узброеных Сілах унутраных працэдур, звязаных з яго выкананнем. У практычным плане прыпыненне дзеяння будзе азначаць прыпыненне прадастаўлення інфармацыі аб звычайных узбраеннях і тэхніцы Рэспублікі Беларусь, прыёму і правядзення інспекцый у мэтах кантролю за выкананнем колькасных абмежаванняў у адносінах да звычайных узбраенняў і тэхнікі, устаноўленых палажэннямі дагавора.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.