Вы тут

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу правёў асабісты прыём грамадзян


Такая форма работы, як асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, ужо даўно стала візіткай дзейнасці органаў улады ўсіх узроўняў. Да яе далучаны практычна ўсе дзяржаўныя органы: і мясцовыя, і рэспубліканскія, міністэрствы, дэпутацкі корпус краіны. Гэта не толькі дзейсны механізм вырашэння праблем насельніцтва, але і найбольш поўная зваротная сувязь, магчымасць трымаць руку на пульсе жыцця краіны і літаральна з першых вуснаў пачуць, што турбуе людзей.


Фота БелТА

Ігар Сергеенка адзначыў, што і кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання, і кіраўніцтва Пастаянных камісій працягваюць работу па прыёме грамадзян як у рэгіёнах, так і непасрэдна ў Мінску. Інфармацыя аб тэрмінах і месцах сустрэч размешчана на сайце парламента, публікуецца ў друкаваных СМІ. Такім чынам, з тым, каб звярнуцца па дапамогу да дэпутатаў складанасцяў не ўзнікае.

Іншая справа, што шэраг пытанняў можа і павінен вырашацца намнога раней, без зваротаў у вышэйшыя інстанцыі. «Трэба адзначыць, што гэта дрэнна, калі чалавек не атрымлівае адказ на месцах і ідзе далей і далей. А толькі потым, праз неймаверныя намаганні, пытанне вырашаецца. Павінен быць адзіны падыход усюды, на ўсіх узроўнях. Трэба дзейнічаць супольна, — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Не можа быць розначытанняў: недзе там не вырашылі, чалавек звяртаецца «наверх» і спадзяецца на нейкага добрага, суперуважлівага кіраўніка, які ўсё зробіць, дарогу, напрыклад, заасфальтуе... Такога быць не павінна».

Спыніўся ён і змесце зваротаў, умоўна падзяліўшы іх на некалькі тэм. Так, першая частка пытанняў звязана з вырашэннем пытанняў, якія датычацца непасрэдна дзейнасці мясцовых органаў улады. Гэта ўладкаванне дарог, пытанні дачных таварыстваў, а таксама яшчэ шмат іншых тэм, якія з-за тых ці іншых абставін не вырашаюцца своечасова. З аднаго боку, не хапае фінансавых сродкаў для таго, каб, напрыклад, заасфальтаваць усе дарогі ў раёне. Зразумела, што выбіраюцца тыя, дзе гэта сапраўды неабходна ў першую чаргу. Але, як заўважыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў, ёсць і такія пытанні, што, на жаль, замаруджваюцца па віне тых жа кіраўнікоў на месцах, якія не могуць патлумачыць людзям, што існуе чарговасць у выкананні тых ці іншых работ, пэўныя тэрміны і планы.

Яшчэ адна частая тэма зваротаў — вырашэнне ўсялякага роду жыллёвых і зямельных пытанняў, якія часцяком пераходзяць у рэчышча міжасабовых канфліктаў. Такія выпадкі найбольш частыя ў дачных кааператывах, жылых масівах. І зноў жа, па сутнасці, гэтыя пытанні могуць вырашацца на месцах, без прыцягнення вышэйшых органаў улады.

Асобна Ігар Сергеенка згадаў заяўнікаў, якія не згодны з судовымі рашэннямі. У гэтым выпадку, па яго словах, адказ толькі адзін: судовая ўлада ў нашай краіне — гэта асобная галіна ўлады, і ў адпаведнасці з заканадаўствам умяшанне ў яе дзейнасць не дапушчальна.

Пры гэтым ён адзначыў, што рэагаваць неабходна на ўсе звароты, шукаць магчымыя шляхі вырашэння праблем, а калі гэта немагчыма па тых ці іншых прычынах, то трэба людзям так і казаць. Тлумачыць, што пэўнае пытанне не можа быць вырашана так, як яны хочуць, бо гэ­та не ад­па­вя­дае за­ка­на­даў­ству.

«Усю ін­фар­ма­цыю, што да нас пры­хо­дзіць, трэ­ба ацэнь­ваць, ра­зум­на з ёю абы­хо­дзіц­ца, вы­лу­чаць ра­цы­я­наль­нае і па маг­чы­мас­ці да­па­ма­гаць лю­дзям», — рэ­зю­ма­ваў Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

Ула­дзі­мір ВЯ­РЭ­НІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.