Вы тут

Сі Цзіньпін узяў удзел у трохбаковай сустрэчы Кітай—Францыя—ЕС


Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у трохбаковай сустрэчы Кітай-Францыя-ЕС з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен у Елісейскім палацы, перадае «Сіньхуа»


Старшыня КНР 5 мая адбыў з Пекіна з дзяржаўнымі візітамі ў Францыю, Сербію і Венгрыю. Еўрапейскае турнэ працягнецца да 10 мая. Гэта першы яго візіт у рэгіён за пяць гадоў. Сі Цзіньпін адзначыў, што Францыя — першая краіна, якую ён наведвае сёлета падчас сваёй замежнай паездкі, а трохбаковая сустрэча ўзмацняе агульнаеўрапейскае значэнне гэтага візіту. Паводле яго слоў, Кітай заўсёды падыходзіць да адносін з Еўрапейскім саюзам са стратэгічнага і доўгатэрміновага пунктаў гледжання. Ён таксама выказаў надзею, што кітайска-французскія і кітайска-еўрапейскія адносіны ўмацуюць адно аднаго і будуць квітнець.

У аўтарскім артыкуле Сі Цзіньпіна, апублікаваным 5 мая ў французскай газеце Le Figaro, адзначаецца, што Кітай гатовы разам з Францыяй захоўваць дух, якім дзве краіны кіраваліся пры ўстанаўленні дыпламатычных адносін, і адкрываць новыя перспектывы, працягваючы справу папярэднікаў. Па словах старшыні КНР, Кітай будзе пашыраць высокаўзроўневую адкрытасць і паглыбляць супрацоўніцтва з Францыяй і іншымі краінамі. «Францыя праводзіць рэіндустрыялізацыю на аснове зялёных інавацый, у сваю чаргу Кітай паскарае развіццё прадукцыйных сіл новай якасці. Дзве краіны могуць паглыбляць кааперацыю ў сферы інавацый і агульнымі намаганнямі садзейнічаць зялёнаму развіццю», — канстатаваў Сі Цзіньпін.

Кітай таксама разлічвае ўмацоўваць кантакты і ўзаемадзеянне з Францыяй для падтрымання міру і стабільнасці ва ўсім свеце. Гаворачы аб украінскім крызісе, Сі Цзіньпін указаў, што «Кітай спадзяецца на больш хуткае вяртанне міру і стабільнасці ў Еўропу. Кітай гатовы сумесна з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Францыяй, шукаць разумны шлях выхаду з крызісу ва Украіне». Акрамя таго, старшыня КНР адзначыў, што Кітай і Францыя ў многім маюць агульны погляд на палестына-ізраільскую праблему, дзвюм краінам трэба ўмацаваць узаемадзеянне і ўнесці ўклад у аднаўленне міру на Сярэднім Усходзе.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.