Вы тут

Як конкурс прафмайстэрства «JunіorSkіlls-2024» дапамагае раёну і людзям


Нехта толькі разважае, як замацаваць кадры на сяле, а ў Мсціславе гэту праблему ўжо вырашаюць. Чацвёрты год запар тут праводзіцца раённы конкурс прафмайстэрства сярод школьнікаў «JunіorSkіlls», на якім падымаецца прэстыж працоўных прафесій. У спаборніцтвах задзейнічаны нават выхаванцы дзіцячых садкоў. Сёлета ўдзел прымалі яшчэ і каля 50 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Усяго былі задзейнічаны болей чым 200 юнакоў і дзяўчат. Мерапрыемства праходзіла на базе мсціслаўскай СШ № 2.


Дэпутаты клапоцяцца пра будучыню

Мсціслаў — горад не толькі старадаўні, але і прагрэсіўны. Раён актыўна рэалізоўвае на сваім прыкладзе Мэты ўстойлівага развіцця. Тут праводзіцца шмат конкурсаў і ўвасабляецца мноства грамадскіх ініцыятыў. Актыўную пазіцыю ва ўсім гэтым займаюць дэпутаты. Конкурс «JunіorSkіlls-2024» не стаў выключэннем.

— Мы зацікаўлены, каб дзеці яшчэ на школьным этапе атрымлівалі карысныя прафесіі, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблсавета Аляксандр Гарошкін, які прыняў непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве. — Конкурс — яскравы прыклад таго, што ў Беларусі ёсць будучыня. Прафесіяналы здольны навучыць дзяцей карыснай справе. І дэпутаты ў гэтым — іх галоўныя памочнікі. Самае важнае, што ў краіне для рэалізацыі магчымасцяў моладзі ёсць усе ўмовы, робіцца ўсё для таго, каб Беларусь развівалася і ў ёй захоўваліся мір і стабільнасць.

Спаборніцтвы сярод школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў вяліся адначасова па пяці кампетэнцыях: «Будаўніцтва і будаўнічыя тэхналогіі», «Творчыя прафесіі», «Кулінарнае і кандытарскае мастацтва», «ІT-тэхналогіі», «Аграномія». Найлепшыя вызначаліся ў розных узроставых катэгорыях. Нараўне са звычайнымі дзецьмі змагаліся і дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сёлета сваіх прадстаўнікоў вылучылі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, спецыяльная школа-інтэрнат Мсціслаўскага раёна, Раснянская спецшкола-інтэрнат Дрыбінскага раёна, дзіцячыя садкі і школа.

Прафесіі для вёскі

На спецыялізаванай выставе, якая працавала ў фае школы, дзіцячыя садкі №№ 3 і 4 Мсціслава паказвалі майстар-клас па ўпрыгожванні велікодных яек. А яшчэ дашкалят вучаць працаваць з расадай. Яны яе вырошчваюць у шалупінні ад яек і на ватных дысках. Выхаванец сярэдняй групы дзіцячага садка № 3 Мацвей Лукашэнка дзелавіта разважае, як будзе ў бабулі на агародзе вырошчваць цыбулю. Кажа, што вельмі любіць гэтую зеляніну, а яшчэ — моркву. І заяўляе, што, калі вырасце, будзе спачатку трактарыстам, потым фермерам, потым доктарам, а потым будаўніком.

Выхавацель дзіцячага садка № 3 Вольга Прохарава ўсміхаецца: яе выхаванцы вельмі матываваныя.

— Кім яны будуць, яшчэ невядома, але трэба з дзяцінства вучыць берагчы прыроду, каб малыя ведалі, адкуль усё з'яўляецца, — лічыць яна. — І любоў сваю праяўляць да раслін — паліваць іх, падсілкоўваць.

У школьнікаў больш адказныя кірункі дзейнасці. Напрыклад, Падсолтаўская школа робіць пчалярскі ўхіл.

— Два гады запар мы рыхтавалі пчаляроў 3 разраду, — удакладняе яе дырэктар Сяргей Лабанаў. — У нас ёсць гурток «Юны пчаляр»: дзеці з 5 да 9 класа займаюцца вырабам рамак, вулляў, кармушак, іншых прыстасаванняў для пчалярства. А яшчэ пішам даследчыя работы, вывучаем прадукты пчалярства. Сёлета, напрыклад, на вобласці прэзентавалі даследчую работу, як настойка пропалісу ўплывае на фітафтароз (хвароба раслін). Дзеці вывучаюць лекавыя ўласцівасці мёду, каб выкарыстоўваць яго для аздараўлення. Мы супрацоўнічаем з кафедрай пчалярства Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках. Загадчык кафедры Іван Серакоў асабіста дапамагаў нам развіваць пчалярства, прыязджаў па суботах, праводзіў заняткі. Супрацоўнічаем таксама з беларускімі пчалярамі, з'яўляемся членамі рэспубліканскага клуба «Юны пчаляр». Задзейнічаны ў дзяржпраграме па развіцці юнацкага пчалярства. Нашы выпускнікі працягваюць вывучаць пчалярную справу ў сельгасакадэміі. Але атрыманыя на школьным узроўні веды нават без вышэйшай адукацыі дадуць магчымасць нашым вучням у будучыні займацца пчалярствам у рамках самазанятасці.

Старшыня Падсолтаўскага сельсавета Аксана Лісоўская дадае, што на моладзь ускладаюцца вялікія спадзяванні.

— Наша тэрыторыя мае плошчу 26 тысяч гектараў, а насельніцтва зусім мала, няма нават і 1,5 тысячы чалавек, — уздыхае яна. — Мы вельмі зацікаўлены, каб моладзь заставалася на месцах. А гэта магчыма толькі тады, калі яшчэ ў школе будуць працаваць на зямлі, атрымаюць практычныя навыкі. Тое ж пчалярства — вельмі перспектыўны кірунак.

Яшчэ ў сельсавеце робяць стаўку на фермерства. З 19 фермерскіх гаспадарак, якія ёсць у раёне, на тэрыторыі нашага сельсавета працуе пяць. Імя аднаго з фермераў — Аляксандра Чабатарова — занесена на абласную дошку Пашаны па выніках работы за мінулы год. Ён жа сярод прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Прадпрымальнік года» ў намінацыі «Найлепшы старт».

— У нас наогул шмат сумесных праектаў са школамі: рамонт калодзежаў, добраўпарадкаванне помнікаў воінскай славы, захаванне народных каштоўнасцяў, — кажа дэпутат. — Аб'ядноўваем школу і найлепшых стараст аграгарадка, і атрымліваецца добры вынік. Напярэдадні Вялікадня, напрыклад, вучыліся правільна збіраць велікодны кош. Расказвалі пра хрысціянскія сімвалы.

І леснікі, і аграномы

На Мсціслаўшчыне любоў да прыроды прывіваюць яшчэ ў дзіцячым садку.

Старшыня Ходасаўскага сельсавета Анатоль Пруднікаў у мінулым работнік лясной гаспадаркі і ў сваёй дэпутацкай дзейнасці прымяняе прафесійныя веды.

— На працягу шасці гадоў у нашым парку Сяброўства аграгарадка Ходасы ствараецца дэндрапарк, — расказвае ён. — Мы, дэпутаты, пайшлі да дзяцей у Ходасаўскую сярэднюю школу і прапанавалі ініцыятыву па ландшафтным дызайне. Дзеці яе падхапілі. Магілёўскае лесааб'яднанне, якое на той час узначальваў наш зямляк Уладзімір Раеўскі, дапамагло ў стварэнні школьнага лясніцтва. Школьнікі вырошчваюць тут свой пасадачны матэрыял, дапаўняюць відавы склад дэндрапарку. Гэта своеасаблівая лабараторыя па вырошчванні тых ці іншых раслін. Шчыльна ўзаемадзейнічаем з Горацкім лясгасам, стварылі дашкольныя лясніцтвы, каб і малыя дзеткі змаглі далучыцца. Гэта яшчэ і прафарыентацыя. Нехта стане лесніком, нехта — ландшафтным дызайнерам. Моладзь зможа набыць цікавую прафесію і навучыцца зарабляць грошы.

У сценах Мазалаўскай школы (разам з наведвальнікамі дзіцячага садка тут выхоўваецца 101 чалавек) не першы год рэалізоўваецца праект «Юныя аграрыі», у якім задзейнічаны вучні з 5 да 11 класа. На выставе можна было пабачыць вынікі іх работы. А яшчэ пакаштаваць неверагодна смачны напой з клубняў чуфы — зямельнага міндаля.

— Вада, чуфа, цукар — і іспанскі напой гатовы, — усміхаецца настаўніца Алена Варапай. — Летась вырасцілі чуфу з костачкі расадным спосабам і атрымалі нядрэнны ўраджай. Вырошчваем таксама рэмантантную маліну, фінік з костачкі, эксперыментуем з вырошчваннем імбіру, чаранкуем чорную парэчку, якой падзялілася Беларуская сельгасакадэмія. Нашы вучні на практыцы асвойваюць навуку работы з раслінамі і дэманструюць на алімпіядах добры вынік. Потым становяцца студэнтамі сельгасакадэміі.

Вучні Андранаўскай школы ведаюць усё пра кветкі. Асабліва пра флёксы. Іх на выставе было некалькі разнавіднасцяў, у тым ліку вельмі рэдкіх. Вучань 11 класа Яраслаў Ярасценка перавагу аддае дакладным навукам, але і з кветкамі на «ты». Дапамагае маці вырошчваць аксаміткі. Разважае наконт тэхналогій, якія можна прымяніць у кветкаводстве. Напрыклад, зрабіць кропельны паліў, стварыць мікраклімат, выкарыстаць энергію сонца.

Дырэктар Андранаўскай школы Людміла Іванова родам з тутэйшай вёскі Мішні. Пасля ВНУ вярнулася туды дырэктарам, а калі Мішнінская школа ўвайшла ў склад Андранаўскай, узначаліла апошнюю. Па сямейных абставінах з'язджала з малой радзімы, але вярнулася і гадуе такіх жа адданых радзіме патрыётаў. Разам з мясцовымі дэпутатамі школьнікі рэалізоўваюць шмат ініцыятыў.

— І суніцы вырошчваем, і кветкі, — уключаецца ў размову старшыня Ракшынскага сельсавета Алена Селязнёва. — А яшчэ захоўваем народныя традыцыі. Нашы Купалле і Сёмуха даўно выйшлі за рамкі сельсавета. Да нас прыязджаюць госці з іншых раёнаў. Жыхары паказваюць майстар-класы, дзеляцца рэцэптамі кулінарнай справы. Дзеці і дарослыя побач. Разам удзельнічаем у добраўпарадкаванні тэрыторый, адзначаем святы. Адбываецца сувязь пакаленняў. Адно шкада: шмат дамоў пустых, сэрца баліць за вёску. Калі хто жадае да нас пераехаць, калі ласка. На сайце можна падабраць нешта з пустых дамоў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі:

— Школьны конкурс прафмайстэрства з наступнага года плануем распаўсюдзіць на ўсю Магілёўскую вобласць. І арганізуем абласны конкурс для дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі. Мсціслаў добра прадэманстраваў гэты вопыт. Самае галоўнае, што павінны зрабіць установы адукацыі, — гэта падрыхтаваць навучэнцаў да жыцця. А што, як не ўменне валодаць навыкамі ў той ці іншай прафесіі, гарантуе запатрабаванасць на рынку працы? Кожная гаспадыня павінна ўмець гатаваць, а гаспадар — не толькі забіць цвік, але і нешта стварыць сваімі рукамі. Тут мы ўбачылі, што хлопцы могуць зрабіць нават мэблю для свайго жылля. Гэта тыя навыкі, якія спатрэбяцца ў жыцці. Хлопчыка важна навучаць мужчынскай прафесіі, дзяўчат — жаночай. Бацькі не заўсёды могуць гэта зрабіць. Гэта яшчэ не гарантыя замацавання кадраў на сяле, але прыклад са швейнай фабрыкай дэманструе, што такая рэальнасць ёсць.

Міжнародны вопыт

Як адзначае старшыня Мсціслаўскага райсавета Алена Клеянкова, дэпутаты разам з выканаўчай уладай плённа працуюць на развіццё сельскіх тэрыторый і малых населеных пунктаў.

— Наша мэта — паказаць дзецям, што годна жыць і зарабляць можна і на роднай зямлі.

Яркі прыклад плённай працы — швейная фабрыка ў Мсціславе — філіял Пачынкаўскай швейнай фабрыкі са Смаленшчыны. Генеральны дырэктар фабрыкі Ганна Зайцава прыехала на мерапрыемства ў якасці ганаровага госця. Прызнаецца, што конкурс вельмі цудоўны і яна кінула ўсе свае справы, каб наведаць яго.

— Мы ўжо шэсць гадоў працуем на мсціслаўскай зямлі і вельмі зацікаўлены ў развіцці праекта, — кажа яна. — Пачыналі супрацоўніцтва, калі старшынёй райвыканкама быў Аляксандр Пракопаў. Сёння ён дырэктар Мсціслаўскай швейнай фабрыкі. Нам вельмі дапамаглі і Магілёўскі аблвыканкам, і Мсціслаўскі райвыканкам. Пачынкаўская швейная фабрыка працуе з маскоўскай фірмай «Тэхнаавія», у якой восем швейных фабрык. Самая буйная менавіта Пачынкаўская. Мы «апранаем» такіх сур'ёзных партнёраў, як грамадзянская авіяцыя, аэрафлот, «Нарыльскі нікель», «Газпрам», «Слаўнафта» і шмат іншых. Прадпрыемства ў Мсціславе — новы вопыт. І вынікі яго вельмі добрыя. Сёння на фабрыцы шэсць швейных патокаў, працуе болей чым 200 чалавек.

Летась Пачынкаўская фабрыка цалкам абсталявала ў мсціслаўскай школе № 2 швейны клас. На ўзбраенні школьніц — швейныя машынкі японскай вытворчасці «Джукі». Для пашырэння плошчаў швейнай дзейнасці расіяне выкпілі ў Мсціславе яшчэ адзін будынак, каб задзейнічаць у сваёй вытворчасці школьнікаў.

— У нас на Смаленшчыне такое практыкуецца, — удакладняе Ганна Зайцава. — Мы заключылі са школамі дагаворы, і дзяўчаты з выпускных класаў праходзяць у нас навучанне. Спецыялісты ім чытаюць тэорыю, а мы выкладаем практыку. 2 чэрвеня на Дзень лёгкай прамысловасці ўручаем выпускніцам пасведчанні швачкі 2 разраду. Дзяўчаты атрымліваюць прафесію і застаюцца працаваць на фабрыцы. Па такім жа прыкладзе збіраемся развівацца ў Мсціслаўскім раёне. Будзем заключаць дагаворы, вы­плач­ваць сты­пен­дыю да пя­ці ты­сяч ра­сій­скіх руб­лёў. За­бяс­пе­чым так­са­ма бяс­плат­ным хар­ча­ван­нем і пра­жы­ван­нем. Па да­га­во­ры трэ­ба бу­дзе ад­пра­ца­ваць у нас тры га­ды. Ёсць перс­пек­ты­ва ад швач­кі да­рас­ці да кі­раў­ніц­кай па­са­ды.

Ра­сі­я­не на пра­ця­гу пя­ці га­доў плён­на су­пра­цоў­ні­ча­юць з ві­цеб­скі­мі ВНУ і ка­ле­джам, якія рых­ту­юць спе­цы­я­ліс­таў для лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці. І мсці­слаў­скія швач­кі па на­кі­ра­ван­ні змо­гуць там па­вы­шаць ква­лі­фі­ка­цыю.

Су­раз­моў­ні­ца так­са­ма анан­са­ва­ла, што швей­ны клас пла­ну­ец­ца ства­рыць яшчэ і на ба­зе Мсці­слаў­ска­га ка­ле­джа. У дзяў­чат бу­дзе доб­рая маг­чы­масць на­быць са­мую жа­но­чую і за­па­тра­ба­ва­ную пра­фе­сію ў све­це.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

г. Мсці­слаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».