Вы тут

Качанава: Песні ваенных гадоў — наша памяць, наш гонар


Песні ваенных гадоў-наша памяць, наш гонар, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас конкурсу песень ваенных гадоў сярод прамысловых прадпрыемстваў «Я, мы — памятаем» у Мінскім гарадскім Палацы культуры, перадае БелТА.


Гэта штогадовы конкурс, арганізатарам і ідэйным натхняльнікам якога выступае аб’яднаная арганізацыя Міністэрства прамысловасці грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Конкурс праводзіцца ў мэтах духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага і мастацка-эстэтычнага выхавання праз аб’яднанне творчай катэгорыі работнікаў прадпрыемстваў Мінпрама на агульных каштоўнасцях захавання аб’ектыўнай гісторыі падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, транслявання гістарычнай праўды праз песні ваенных гадоў. Сёлета ў конкурсе прымае ўдзел 15 першасных арганізацый прадпрыемстваў сістэмы прамысловасці Беларусі

«Гэта цудоўная ініцыятыва аб’яднанай арганізацыі Міністэрства прамысловасці Беларускага саюза жанчын. Трэці год праводзяць гэты выдатны конкурс напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі. І колькасць удзельнікаў з кожным годам прырастае, — распавяла Наталля Качанава. — Гэтыя людзі сваёй працай ствараюць моц нашай краіны, эканоміку. І вельмі важна, што ў жыцці гэтых людзей ёсць творчасць. Я ўдзячная нашаму Беларускаму саюзу жанчын за цудоўную ідэю, якая стала традыцыйнай. Сёння колькасць удзельнікаў конкурсу-больш за 500 чалавек».

Па словах спікера, такія праекты важныя. «Конкурс ваеннай песні праводзіцца для таго, каб мы яшчэ раз успомнілі тое ліхалецце — Вялікую Айчынную вайну. Пакуль мужчыны ваявалі, адстойваючы сваю краіну, жанчыны працавалі на прадпрыемствах, каб зрабіць усё для фронту. Але людзі спявалі, чыталі вершы. Гэта падымала маральны дух народа. І гэтыя песні сёння пранікаюць прама ў душу. Упэўненая, такія мерапрыемствы павінны праходзіць у нашай краіне, таму што гэта наша памяць, гэта наш гонар», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.