Вы тут

Сучаснасць і спадчына пераможцаў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны


Розныя пакаленні аб’яднаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Тут 6 мая ў Зале Перамогі ўручылі дзяржаўныя ўзнагароды «За бездакорную службу I ступені» ваеннаслужачым і юбілейныя медалі «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.


— Гэта вельмі знакавае мерапрыемства, таму што тут сустрэліся сучаснасць і будучыня нашай арміі са спадчынай нашых пераможцаў, — адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў у Беларусі засталося не так шмат ветэранаў: крыху больш за 1100 чалавек. Гэта надае асаблівую каштоўнасць мерапрыемству і накладвае пэўную адказнасць.

— Сёння можна прыбраць помнікі з пастаментаў, як гэта робяць у некаторых краінах, можна адмяніць святкаванне 9 мая, але сцерці памяць немагчыма. У гэтай зале мы бачым: вось яны жывыя нашы ветэраны, нашы пераможцы, — дадаў міністр абароны.

Большасць прысутных ветэранаў ужо адзначылі сваё стагоддзе. Тым не менш яны прыйшлі на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання і з задавальненнем размаўлялі з гасцямі мерапрыемствы.

Пасля ўшаноўвання ветэранаў прыйшла чарга ўзнагародзіць лепшых афіцэраў за бездакорную службу. Па словах Віктара Хрэніна, яны працягваюць слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў, самаахвярна служаць Айчыне, з’яўляючыся надзейнай апорай бяспекі дзяржавы.

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».