Вы тут

Лукашэнка: Дзейнасць работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі служыць правадніком аб’ектыўных ведаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі з прафесійным святам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 


Гэтае свята аб’ядноўвае адданых сваёй справе прафесіяналаў, чые веды і адказная праца фарміруюць контуры высокатэхналагічнага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя незалежнай беларускай дзяржавы, пашыраюць межы распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі, звярнуў увагу Прэзідэнт.

«Ваша дзейнасць служыць правадніком аб’ектыўных ведаў і сэнсаў у кожны дом, дазваляючы чалавеку ў рэжыме рэальнага часу адчуваць навакольны свет і рытм сучаснага жыцця, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы вашаму таленту і тэхнічнаму майстэрству людзі, падзеі і факты знаходзяць запамінальныя вобразы і эфірнае гучанне, становяцца даступнымі, зразумелымі і вядомымі для шырокай аўдыторыі».

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што слаўныя традыцыі ветэранаў тэлерадыёвяшчання і сувязі атрымаюць годны працяг у дасягненнях сучаснікаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам радыё, тэлебачання і сувязі добрага здароўя, шчасця, новых ідэй і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі З Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Работнікам радыё, тэлебачання і сувязі

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні З Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Гэтае свята аб’ядноўвае адданых сваёй справе прафесіяналаў, чые веды і адказная праца фарміруюць контуры высокатэхналагічнага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя незалежнай беларускай дзяржавы, пашыраюць межы распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі.

Ваша дзейнасць служыць правадніком аб’ектыўных ведаў і сэнсаў у кожны дом, дазваляючы чалавеку ў рэжыме рэальнага часу адчуваць навакольны свет і рытм сучаснага жыцця.

Дзякуючы вашаму таленту і тэхнічнаму майстэрству людзі, падзеі і факты знаходзяць запамінальныя вобразы і эфірнае гучанне, становяцца даступнымі, зразумелымі і вядомымі для шырокай аўдыторыі.

Упэўнены, слаўныя традыцыі ветэранаў тэлерадыёвяшчання і сувязі атрымаюць годны працяг у дасягненнях сучаснікаў.

Жадаю добрага здароўя, шчасця, новых ідэй і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка
7 мая 2024 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.