Вы тут

У правінцыі Хунань вырошчваюць расаду з дапамогай тэхналогіі 3D-друку


У пасёлку Гунцянь павета Юэян горада Юэян, што ў правінцыі Хунань, кіраўнік прафесійнага кааператыва сельскагаспадарчай тэхнікі «Сідун» Ян Хунбо «друкуе»... збожжа, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Ян Хунбо толькі націскае на кнопку, і 3D-друкавальная сеялка пачынае сваю работу. Рулон белай паперы з расадай перамяшчаецца ад аднаго канца сеялкі да другога. Насенне падае з варонкі, і адразу ж прыліпае да кропак з ядомым клеем. Калі папера згортваецца ў рулон, насенне, якое не прыляпілася, трапляе у ніжнюю ёмістасць, адкуль яго збіраюць і зноў сеюць.

У 2018 годзе Ян Хунбо пераняў гэтую перадавую тэхналогію вырошчвання расады з Хунаньскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта. Яна ўлічвае хуткасць прарастання і парадак збору пасадачнай машыны, дакладна размяшчаючы насенне на паперы для вырошчвання расады, забяспечваючы раўнамернае размеркаванне.

Выкарыстоўваючы гэтую тэхналогію на працягу некалькіх гадоў, Ян Хунбо выявіў, што паспяховасць сяўбы з дапамогай 3D-друку перавышае 90 працэнтаў. У параўнанні з традыцыйным спосабам вырошчвання расады ў касетах, колькасць гібрыднага насення, якое выкарыстоўваецца на 1 му (1му — 0,07 га), скарачаецца з 3 да 2 кілаграмаў. Гэтая тэхналогія таксама дазваляе павысіць якасць расады і павялічыць ураджайнасць з кожнага му на больш за 10 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.