Вы тут

Ва Узброеных Сілах пачалася раптоўная праверка сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі


У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі ва Узброеных Сілах краіны праводзіцца раптоўная праверка сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі.


Фота Міністэрства абароны

«Сёння было даручана распараджэнне ад Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Беларусі на правядзенне раптоўнай праверкі сіл і сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі. У гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні прыводзіцца дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу „Іскандэр“ і эскадрылля самалётаў Су-25. Праверка будзе праведзена ў адпаведнасці з рэгламентам часу, устаноўленым Галоўнакамандуючым. У ходзе яе будзе правераны ўвесь комплекс мерапрыемстваў ад планіравання, падрыхтоўкі і прымянення удараў тактычнымі ядзернымі боепрыпасамі», — пракаментаваў міністр абароны Беларусі генерайл-лейтэнант Віктар Хрэнін.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч адзначыў, што ў рамках гэтага мерапрыемства ажыццёўлена перабазіраванне часткі сіл і сродкаў авіяцыі на запасны аэрадром.

«З наступным перабазаваннем тэхнічнага складу мы прыступім да пытанняў адпрацоўкі падрыхтоўкі да ўжывання нестратэгічнай ядзернай зброі. Пакуль на дадзены момант прызначаныя экіпажы паспяхова выканалі задачы па пералёце. Цяпер будзем кантраляваць, як будуць ажыццяўляцца ўсе астатнія мерапрыемствы», — адзначыў Віктар Гулевіч.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.