Вы тут

Ушанаванне ветэранаў, адукацыя моладзі, закладка алеі


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк павіншавала з надыходзячым Днём Перамогі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у Брагінскім і Хойніцкім раёнах.

У Брагіне самыя сардэчныя пажаданні ад сенатара прымаў Васіль Нікалаенка, у Хойніках — Іван Шкурко, Васіль Гардзеенка. Парламентарый таксама пацікавілася, ці патрэбна дапамога ветэранам, і, вядома, ад усёй душы падзякавала вызваліцелям за іх подзвіг.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы прынялі ўдзел у адкрыцці кабінета рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі ў Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.


Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральны дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш» Андрэй Сідараў сумесна з аддзелам па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама сустрэўся з навучэнцамі і працоўнымі калектывамі сярэдніх школ № 1 і № 2 г. п. Бешанковічы. Галоўная тэма сустрэчы — пытанні адукацыі моладзі.

«Дзеці — наша будучыня, і гэта будучыня ў нашых руках. Задача настаўніка — выявіць талент дзіцяці і дапамагчы яго развіць. Самае важнае — прысвяціць сябе выхаванню вучняў на аснове патрыятызму, любові да Радзімы і поўнай самааддачы, прытрымліваючыся ідэалаў дабра, гонару і прыстойнасці. Уклад у адукацыю дзяцей — найлепшыя інвестыцыі ў будучыню, — адзначыў сенатар. — „Вітбудтэхмаш“ з’яўляецца арганізатарам гарадской алімпіяды па фізіцы „Элемент інжынерыі“. Я з радасцю прапаную вам падтрымку. Нашы канструктары ўсталююць у вашых школах неабходныя праграмы для будучых інжынераў, правядуць для іх урокі».

Дасягнута дамоўленасць аб заключэнні з аддзелам па адукацыі райвыканкама пагаднення аб супрацоўніцтве ў мэтах правядзення прафесійна-арыентаваных мерапрыемстваў для навучэнцаў і іх бацькоў.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь», старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч сумесна са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама С. Лабадзінскім, старшынёй Брэсцкага гарсавета А. Філановічам, кіраўніцтвам і актывам Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», дэпутатамі і моладдзю прынялі ўдзел у закладцы «Алеі Адзінства». Мерапрыемства прайшло ў гарадскім садзе Брэста.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.