Вы тут

Часовая экспазіцыя «Беларусь непераможная» адкрылася ў Мінску


7 мая ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася часовая экспазіцыя «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь непераможная».


У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмой, гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў, загадчыца сектара фатаграфічных даследаванняў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Святлана Харужык.

Часовая экспазіцыя прадстаўляе наведвальнікам фотакалажы, якія дэманструюць віды гарадоў і мястэчак Беларусі даваеннага перыяду, выявы тых жа кварталаў пасля варварскіх нямецкіх бамбардзіровак і абстрэлаў, сучасныя віды населеных пунктаў, адноўленыя пасля вайны.

Выстава заснавана на рарытэтных фотаздымках, дакументах, друкаваных выданнях і рукапісных матэрыялах. Рарытэтныя экспанаты прадстаўлены з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і з унікальных калекцый лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», аўтара 50 патрыятычных кніг-альбомаў і праекта «Бацькаўшчына» Уладзіміра Ліхадзедава.

— Гэтая выстава адназначна ўпрыгожыць Дзень беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў горадзе Івацэвічы. — падкрэсліў у сваім выступленні Ігар Бузоўскі.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.