Вы тут

Дзякуючы ветэранам у нас ёсць жыццё і будучыня


Ветэранаў, для якіх Вялікая Айчынная вайна — частка жыцця, а Дзень Перамогі — самы важны ў жыцці дзень, застаецца сярод нас усё менш. 


Тым каштоўнейшыя іх сведчанні, тым важней паглядзець ім у вочы.

Фёдару Сяргеевічу Фешчанку сёлета будзе 99 гадоў. Калі пачалася вайна, ён перайшоў у дзявяты клас. Але восенню 1941-га парту замяніў такарны станок — юнак пайшоў працаваць на абаронны завод на Урале. Давялося напоўніцу пакаштаваць і ваеннага хлеба. Пасля прызыву ў 1943-м асвоіў навуку артылерыста і ў складзе 3-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у аперацыі «Баграціён». Лёс на ўсё жыццё звязаў яго з зямлёй, якую вызваляў. Тут атрымаў вышэйшую адукацыю, абараніў кандыдацкую дысертацыю, доўгі час працаваў у Інстытуце эканомікі НАН і ў БДУ... Да сёння Фёдар Сяргеевіч захоўвае сваю кніжку чырвонаармейца — франтавы дакумент, атрыманы 80 гадоў назад.

Антону Сцяпанавічу Зубоўскаму, калі пачалася вайна, было пятнаццаць. Вайна застала яго ў Пухавіцкім раёне, у роднай вёсцы і выжываў з сям’ёй пад акупацыяй. 14 ліпеня 1944-га быў прызваны ў Чырвоную Армію, перамогу сустракаў у Сілезіі камандзірам аддзялення стралковага ўзвода. Пасля вайны скончыў ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча ў Кіеве, пасля заканчэння ваеннай службы ў 1977 годзе вярнуўся на Радзіму. Мае званне палкоўніка.

Простыя словы біяграфіі. Простыя немаладыя твары на фота. Менавіта дзякуючы вось такім простым людзям у нас ёсць вялікае свята — Дзень Перамогі. У нас ёсць жыццё і будучыня.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».