Вы тут

У Мінску ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага прайшоў круглы стол


У Мінску ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага прайшоў круглы стол «Дзіцячае чытанне: дарослыя пытанні». 


Фота pexels.com

Сустрэчай бібліятэкараў, пісьменнікаў, выдаўцоў адкрыўся «Бібліядзень з Выдавецкім домам «Звязда». На пачатку размовы мадэратар Алена Чарняўская зазначыла, што ў сценах бібліятэкі імя М. Астроўскага не ўпершыню абмяркоўваюцца пытанні, праблемы дзіцячага чытання, дзіцячай літаратуры, кнігавыдання, зарыентаванага на юных чытачоў. І заўжды ўдзельнікі абмеркаванняў на гэтыя тэмы шукаюць шляхі для вырашэння, высвятлення самых розных клопатаў, а галоўнае — спрабуюць адказаць на пытанне, як захаваць цікаўнасць дзяцей, моладзі да папяровай кнігі, да самога чытання. 

Дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк горада Мінска Таццяна Швед, заўважыла, што Выдавецкі дом «Звязда» з’яўляецца важным партнёрам дзіцячых бібліятэк Мінска, ды і ўсёй краіны. Літаратура, якая выходзіць са сцен гэтага выдавецтва, карыстаецца шырокім попытам, з’яўляецца прадметам шырокай увагі школьнікаў і іх бацькоў, якія ўсё часцей прыходзяць у бібліятэкі разам з дзецьмі. 

Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», страшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч звярнуў істотную ўвагу на цэлы шэраг праблемных аспектаў. Але спярша адзначыў ролю менавіта Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк горада Мінска ў фарміраванні тэматычнай прасторы дзіцячага кнігавыдання. Калі выдаўцы разумеюць,кнігі якіх аўтараў не затрымліваюцца на паліцах бібліятэк, тады праца з’яўляецца болей плённай і болей эфектыўнай. «Шкада, што мы як выдаўцы ніяк не можам, — заўважыў Алесь Мікалаевіч, — разварушыць літаратурную крытыку ў яе ўвазе да дзіцячай літаратуры. Калі яшчэ ў дачыненні да літаратуры другой паловы XX стагоддзя ці ўвогуле XX стагоддзя нешта зроблена, калі ўсё ж былі напісаны нарысы жыцця і творчасці Янкі Маўра, Васіля Віткі, якія выйшлі асобнымі кнігамі, то чаму не праяўляецца такая ўвага да сённяшняга пакалення творцаў?!

Напрыклад, Кацярына Хадасевіч-Лісавая — аўтар 27 кніг для дзіцячага чытача. Яе героі Вухуцік і Лісачка займаюць увагу тысяч і тысяч юных чытачоў. А пра гэтую пісьменніцу, пра яе творчасць у лепшым выпадку пішуць бегла, інфармцаыйна, у звязку з выданнем новай кнігі. Размовы ў частцы глыбокага аналізу патрабуюць і праблемы, якія раскрывае дзіцячая літаратура... Варта звярнуць увагу і на тое, што застаецца па-за ўвагай пісьменнікаў... Дзіўна, што ў такой, напрыклад, аўтарытэтнай структуры, як Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі няма сектара дзіцячай літаратуры. Атрымліваецца, што яго адсутнасць — адказ навукоўцаў на пытанне, ці існуе сама сучасная беларуская дзіцячая літаратура. Праўда, цікавым падаецца праект сістэмнага правядзення ў акадэмічных сценах міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па казцы. Тут навукоўцы паказваюць, прыклад. Магчыма, і прыклад для іншых славянскіх краін... Бессістэмна, без увагі да сучаснага літаратурнага працэсу, працуюць школьныя бібліятэкі. Відавочна, што яны па нейкіх прычынах не займаюцца фарміраваннем сваіх фондаў у частцы сучаснай дзіцячай літаратуры... Магчыма, спадзяюцца, што ўсе пытанні здыме "Школьная бібліятэка", выданні па праграме якой паступаюць у школы бясплатна?..»

Даволі цікавымі развагамі падзялілася спецыяліст у галіне літаратурнай адукацыі Кацярына Цемушава, якая на круглым стале прадстаўляла лабараторыю гуманітарнай адукацыі Акадэміі адукацыі. Даследчыца расказала пра тое, як фарміруюцца падручнікі па літаратуры, якімі аргументамі карыстаюцца іх стваральнікі, выбіраючы для ўключэння ў падручнік тыя ці іншыя мастацкія творы. К. Цемушава звярнула ўвагу і на тое, якіх тэматычных абсягаў не хапае ў дзіцячым кнігавыданні. Зазначыла, што дзецям патрэбны героі, патрэбна расказваць пра сучасніка, варта паказваць, як фарміруецца характар станоўчага персанажа ў рамане, аповесці, апавяданні. Важна разумна, з увагай да сямейных, маральных каштоўнасцяў паказваць, як вырастаюць звычайныя дзеці, звычайныя падлеткі ў асобу, як напачатку змагаюцца з пэўнымі цяжкасцямі, як пераадольваюць іх, каб быць прыкладам. Вельмі запатрабаванымі з’яўляюцца кнігі пра прафесіі. Але іх якраз і не хапае. Патрэбны і творы на тэмы інклюзіі. 

Удзел у круглым стале прыняла і пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, якую добра ведаюць бібліятэкары Мінска, бібліятэкары ўсёй краіны. Аўтар папулярных кніг для зусім юнага чытача звярнула ўвагу на вартасці супрацоўніцтва і пісьменнікаў, і бібліятэкараў з бацькамі. Сваімі развагамі пра тое, што чытаюць падлеткі, як яны ставяцца да папяровых перыядычных выданняў падзялілася галоўны рэдактар часопіса «Бярозка» Яніна Каралева. Сёння часопіс, дарэчы, у год свайго векавога юбілея (выданне прыходзіць да чытачоў з 1924 года; першы галоўны рэдактар — славуты дзіцячы пісьменнік Алесь Якімовіч), «Бярозка» набывае новае дыханне. Істотна павялічыўся тыраж часопіса. Яніна Каралева расказала пра тую шматабсяжную працу, якую рэдакцыя праводзіць са школьнікамі, каб прыцягнуць увагу да сапраўды інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў. 

Круглы стол «Дзіцячае чытанне: дарослыя пытанні» пацвердзіў зацікаўленасць грамадства, бібліятэчнай супольнасці да паспяховага развіцця сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. 

Сяргей ШЫЧКО 

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.