Вы тут

Ігар Сергеенка: Людзі жывуць да таго часу, пакуль пра іх памятаюць


Цырымонія ўшанавання памяці тых, хто не дачакаўся пераможных залпаў, была праведзена ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Як адзначыў у размове з журналістамі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, у Беларусі свята шануюць памяць абаронцаў Айчыны, людзей, якія загінулі за Радзіму. «У нас у краіне налічваецца каля дзевяці тысяч помнікаў і пахаванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, — паведаміў спікер. — Сёння мы знаходзімся на Ваенных могілках горада Мінска. Гэта не проста могілкі, гэта стары некропаль, па сутнасці гэта музей пад адкрытым небам. Тут можна прасачыць лёсы многіх людзей, якія абаранялі нашу гісторыю, нашу Радзіму».

Ігар Сергеенка нагадаў, што Ваенныя могілкі былі створаны ў 1848 годзе. Па яго словах, першыя пахаванні належалі ўдзельнікам руска-турэцкай вайны, Першай сустветнай. Пахаваны тут і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, выбітныя дзеячы беларускай дзяржавы даваеннага і пасляваеннага перыяду. 

«Асаблівае месца, — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў, кажучы аб Ваенных могілках. — Таму ў гэтыя дні, як і ў іншыя, каля нашых памятных месцаў шмат моладзі, прадстаўнікоў шматлікіх дзяржаўных органаў».

Спікер нагадаў, што на Ваенных могілках пахаваны і ваеннаслужачыя (у тым ліку вызваліцелі горада Мінска), і партызаны, і падпольшчыкі. «11 Героеў Савецкага Саюза, адзін з вядомых кіраўнікоў партызанскага руху Герой Савецкага Саюза Аляксандр Рабцэвіч, кіраўнік Мінскага падпольнага абкама партыі Іван Варвашэня, многія іншыя героі вайны, імёны якіх вядомы і неўстаноўлены, — канкрэтызаваў Ігар Сергеенка. — Тут 42 брацкія магілы. Я проста ўпэўнены, што людзі жывуць да таго часу, пакуль пра іх памятаюць, пакуль перадаюць эстафету памяці іншым пакаленням. Так павінна быць. І ў гэтым, напэўна, наша сіла». 

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.