Вы тут

«Цягнік Памяці» адправіўся са станцыі метро «Плошча Перамогі» ў Мінску


«Цягнік Памяці» адправіўся са станцыі метро «Плошча Перамогі» ў Мінску, перадае БелТА.


Кожны вагон — цэлая эпоха барацьбы беларускага народа за свабоду і мірнае развіццё. Моладзь сталіцы сустракала святочны састаў песнямі ваенных гадоў.

«Гэта наш штогадовы праект. Да Дня Перамогі і Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абавязкова запускаем адзін ці два тэматычныя брэндаваныя цягнікі ў стылістыцы свят, — адзначыў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб. — Асаблівасць гэтага цягніка ў тым, што ён зроблены як перасоўны музей. Усе пяць вагонаў прадстаўляюць своеасаблівыя экспазіцыі, напоўненыя як архіўнымі, сучаснымі фатаграфіямі, так і інфармацыяй аб тых ці іншых падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленні краіны, перыядзе сучаснай Беларусі. Яны размешчаны як на бартах саставу, так і ўнутры вагонаў».

Андрэй Дроб звярнуў увагу, што пасажыры могуць даведацца для сябе шмат новага: якія ахвяры панёс беларускі народ, як дзейнічала падполле, партызанскія атрады. Адлюстраваны дасягненні рэспублікі. «Кожная экспазіцыя прадстаўляе пэўную тэматыку. Так, „Беларусь мірная“ — гэта будаўніцтва беларускай АЭС, Нацыянальнай бібліятэкі, асваенне космасу. Можна ўбачыць выяву касманаўта Марыны Васілеўскай, Героя Беларусі. Па сутнасці, мы прасочваем ваенную, пасляваенную гісторыю да нашых дзён», — сказаў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна.

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі плануецца запусціць яшчэ адзін брэндаваны поезд па іншай ветцы метро. Для тых, хто хацеў бы праехаць у тэматычным цягніку, на сайце гарвыканкама і сталічнай падземкі размесцяць расклад руху саставу.

Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.