Вы тут

Хрэнін: У нашай сям’і 9 Мая — святы дзень


Міністр абароны Віктар Хрэнін і члены ваеннай калегіі абароннага ведамства ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Брацкая магіла воінаў-чырвонаармейцаў і партызан», размешчанага ў аграгарадку Самахвалавічы. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Мінабароны.


Фота БелТА

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, а таксама сувораўцы, навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў і навучальных устаноў.

«Тое, што мы тут сабраліся напярэдадні самага светлага і важнага свята для нашай краіны, гаворыць аб тым, што мы, беларусы, хочам жыць у міры, у згодзе, гадаваць сваіх дзяцей, працаваць на сваёй зямлі. Нам гэта важна, таму што нашым продкам давялося перажыць жахі многіх войнаў, самая страшная з якіх — Вялікая Айчынная, якая прайшла па нашай зямлі, — адзначыў Віктар Хрэнін. — Сёння засталося ў жывых крыху больш за 1100 ветэранаў ВАВ, з іх каля 500 — удзельнікаў. Іх становіцца ўсё менш, таму наш святы абавязак быць у гэтых памятных месцаў, ускладаць кветкі, прыцягваць моладзь. Мы павінны памятаць і ведаць нашу гісторыю, каб гэта не паўтарылася. На нашай зямлі больш за 7000 воінскіх пахаванняў. І я проста перакананы, што ў Беларусі ніколі не будзе таго, што адбываецца ў нашых суседзяў, — мы не будзем бурыць помнікі».

«Для мяне як для ўнука двух удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны гэта асаблівы дзень. Абодва маіх дзеда прайшлі вайну, адзін з іх простым салдатам, зараджаючым так званай саракапяткі — супрацьтанкавай гарматы, — дапоўніў міністр. — У нашай сям’і гэта святы дзень. Мы заўсёды збіраліся, і сёлета не будзе выключэння, хоць з намі ўжо няма нашых ветэранаў. Я думаю, так адбываецца ва ўсіх сем’ях, дзе памятаюць і шануюць памяць сваіх ветэранаў».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.