Вы тут

Лукашэнка прысутнічае на Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічае сёння на парадзе ў гонар 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які пройдзе на Краснай плошчы ў Маскве, перадае БелТА.


Фота БелТА

У ліку замежных высокіх гасцей таксама лідары Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Кубы, Лаоса, Гвінеі-Бісаў.

Перад удзельнікамі і гасцямі парада выступіць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

У парадзе на Краснай плошчы будуць удзельнічаць больш за 9 тыс. чалавек і звыш 70 адзінак ваеннай тэхнікі. Таксама ў ім прыме ўдзел авіяцыя.

Плануецца, што па завяршэнні парада лідары краін ускладуць вянкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе каля сцен Крамля.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву напярэдадні. У Крамлі 8 мая Прэзідэнт прыняў удзел у юбілейным саміце Еўразійскага эканамічнага саюза.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.