Вы тут

Дэлегацыя Мінпрыроды ўшанавала памяць ахвяр канцлагера «Трасцянец»


Дэлегацыя сістэмы Мінпрыроды разам з кіраўніком прыродаахоўнага ведамства Сяргеем Масляком прыняла ўдзел ва ўскладанні кветак да месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Благоўшчына (частка былога канцлагера «Трасцянец»). Мерапрыемства прайшло ў межах штогадовай рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечанай да вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Штогод падчас рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны, жыхары населеных пунктаў — няспынны паток людзей, аб’ядныных агульнай памяццю, падзякай і незабыўным болем — ускладаюць кветкі да мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны. Аддалі даніну памяці мільёнам бязвінна загубленых жыццяў і прадстаўнікі сістэмы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Урочышча Благоўшчына ўваходзіць у мемарыяльны комплекс «Трасцянец». Падчас гітлераўскай акупацыі нацысты стварылі тут канцлагер для прымусовага ўтрымання і знішчэння людзей, які праіснаваў з вясны 1942 да пачатку ліпеня 1944-га. Два гады бясконцых чалавечых пакут, слёз і гора. Каля 500 тыс. ахвяр: мужчын і жанчын, старых і дзяцей.

На Благоўшчыне адбываліся масавыя расстрэлы яўрэяў не толькі з Беларусі, але і дэпартаваных з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі і іншых еўрапейскіх краін, мірнага савецкага насельніцтва, абвінавачаных у сувязях з падпольшчыкамі і партызанамі, ваеннапалонных. Найбольш маштабныя забойствы былі з мая 1942 па снежань 1943 года... Выратаваліся некалькі дзясяткаў, астатнія назаўжды засталіся ў равах, выкапаных катамі. Па звестках Дзяржаўнай Надзвычайнай камісіі, колькасць магчымых ахвяр — 150 000 чалавек.

Як адзначаюць археолагі з Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, вызначыць дакладную лічбу забітых на Благоўшчыне цяжка. Уся тэрыторыя мемарыла — велізарныя могілкі. Да таго ж, з сярэдзіны восені да снежня 1943 года нацысты, намагаючыся знішчыць сляды сваіх злачынстваў, раскапалі рвы і спалілі частку астанкаў.

Мемарыял «Благоўшчына» быў адкрыты 29 чэрвеня 2018 года. Архітэктурнае ўвасабленне створана Творчай майстэрняй архітэктараў Леаніда Левіна і супрацоўнікамі прадпрыемства «Мінск-праект». Каменныя мемарыяльныя пліты абазначаюць месцы, дзе знайшлі целы расстраляных.

Дэлегаты сістэмы Мінпрыроды ўсклалі кветкі да помніка Благоўшчына і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр нацысцкіх злачынстваў. Мы памятаем кожнае нявінна загубленае жыццё, кожнага героя, хто аддаў усе свае сілы за Вялікую Перамогу. Беларусь памятае.

Александрына ПАРШЫНА

Фота аўтара, прэс-службы Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.