Вы тут

У Ханчжоў можна пазнаёміцца з цывілізацыяй Лянчжу


У горадзе Ханчжоў на вялікай тэрыторыі археалагічнага парка старажытнай цывілізацыі Лянчжу плошчай звыш 14,3 кв. кіламетраў размясціліся музей Лянчжу, руіны старажытнага гарадзішча Лянчжу, а таксама руіны Яашань і Лаахулін. У 2019 годзе старажытны кітайскі горад Лянчжу ўключылі ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Археалагічны парк прапануе наведвальнікам шырокі спектр выставак і мерапрыемстваў, якія знаёмяць усіх жадаючых з цывілізацыі Лянчжу, якая існавала пяць тысячагоддзяў таму назад ў басейне возера Тайху ў ніжнім цячэнні ракі Янцзы на поўдні Кітая. Музей Лянчжу, які ўнесены ў спіс сусветнай культурнай спадчыны, з’яўляецца першым музеем у свеце, дзе замест гіда выкарыстоўваюцца акуляры дапоўненай рэальнасці. У музеі выкарыстоўваюцца візуальнае распазнанне, распазнанне голасу і іншыя тэхналогіі, а з дапамогай ачкоў дапоўненай рэальнасці стала магчымым «ажывіць» культурныя рэліквіі 5000-гадовай даўніны.

Яшчэ 5300-4300 гадоў таму існавала цывілізацыя Лянчжу. Музей Лянчжу ў горадзе Ханчжоў расказвае гісторыю дасягненняў і сацыяльных асаблівасцяў перыяду Лянчжу.

У музеі прадстаўлены руіны старажытнага горада Лянчжу, а таксама маштабныя водныя праекты.

У 2019 годзе руіны старажытнага кітайскага горада Лянчжу былі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.