Вы тут

У Беларусі адкрыта больш за 137,3 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал»


На 1 мая 2024 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 137.379 дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота: БелТА

З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 54,8 тыс. дэпазітных рахункаў на суму Br1,39 млрд.

Па стане на 1 мая  на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 84877 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 68 945, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 9 498, на атрыманне адукацыі — 6 429, на набыццё тавараў для інвалідаў — 5.

Прынята 82 367 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу: Брэсцкая вобласць — 17 307, Віцебская — 7 924, Гомельская вобласць — 13 300, Гродзенская вобласць — 9 583, Мінская — 14 286, Магілёўская — 1 88.

Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.