Вы тут

Патрыятычная акцыя «Праспяваем гімн разам» прайшла ў Заводскім раёне сталіцы


10 мая ў Заводскім раёне сталіцы адбылася патрыятычная акцыя «Праспяваем гімн разам», прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва адміністрацыі, прадстаўнікі працоўных калектываў, устаноў адукацыі Заводскага раёна сумесна выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.


У час выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачыя вынеслі палотнішча Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў выбарчых акруг Заводскага раёна г. Мінска.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота аўтара 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.