Вы тут

У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ўступнай кампаніяй 2024 года


У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўсіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе, уключаючы цэнтралізаваны іспыт у рамках выніковай атэстацыі за курс сярэдняй школы. Адпаведны ўказ нумар 194 падпісаў 10 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, а ў яе складзе — прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.