Вы тут

Лукашэнка: У гэтых сімвалах знаходзіць сваё адлюстраванне лёс народа


Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.


Фота: Віктара ІВАНЧЫКАВА

У гэтых сімвалах знаходзіць сваё адлюстраванне лёс народа, яго нялёгкі шлях да міру і стваральнай працы на роднай зямлі. Кожнае слова гімна, кожны элемент сцяга і герба нябачна раскрываюць рэтраспектыву жыцця беларусаў ад самых вытокаў да яркіх здзяйсненняў сённяшняга дня.

Дзяржаўныя сімвалы суверэннай Беларусі ўвасабляюць выдатныя дасягненні сучаснікаў: узыходжанне на Эверэст і пакарэнне космасу, навуковыя адкрыцці і перамогі ў спорце, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцяў і ўнікальных твораў мастацтва, моц і абараназдольнасць Айчыны. У іх — гонар за нашу краіну і наш народ.

У гэты святочны майскі дзень жадаю вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, радасці і новых поспехаў на карысць Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Загаловак у газеце: Адлюстраванне лёсу нашага народа

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.