Вы тут

Ва Усіхсвяцкім храме харавыя калектывы прапанавалі слухачам далучыцца да спадчыны сусветнага музычнага мастацтва


VII Міжнародны Пасхальны фестываль «МУЗЫКА. ТАЛЕНТ. СУТВОРЧАСЦЬ» праходзіць на гэтым тыдні ў Мінску. У гэты радасныя дні Пасхальнай Сядміцы самы час далучыцца да вечных духоўных каштоўнасцяў і спадчыны сусветнага музычнага мастацтва. Варта адзначыць, што фестываль праводзіцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры і спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.


Так, 10 мая канцэрт харавой музыкі ў межах мерапрыемства ўпершыню можна было пачуць у Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай. Перад гледачамі выступалі такія калектывы, як Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І. А. Жураўленкі, Маладзёжны хор «Брэвіс», Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Мужчынскі хор «Усіхсвяцкі».

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.