Вы тут

Шыкунец: Ужо ў садку вывучаюць сімвалы краіны


Ветэран — прамы масток паміж мінулым і будучым. Такое меркаванне выказаў намеснік начальніка ўпраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры — намеснік кіраўніка следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа Сяргей Шыкунец, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

«Трэба ўзмацняць ідэалагічную работу з насельніцтвам. Барацьба ў першую чаргу ідзе за розумы, за сэрцы моладзі, — сказаў Сяргей Шыкунец. — Ветэранскі рух, патрыятычныя арганізацыі, клубы — гэта ўсё, як цаглінкі мер па забеспячэнню ідэалагічнай пераемнасці пакаленняў. Усё робіцца дзеля гэтага. Ветэран — гэта прамы масток паміж мінулым і будучым. І мы мусім гэта выкарыстоўваць. Няхай ветэран кажа, і трэба зрабіць, каб яго чулі ўсе. Чым мы зараз у тым ліку і займаемся. Наша задача не ўпусціць моладзь. Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе працягваецца, але расследаваць мала, трэба інфармаваць. Мы таксама пра гэта гаворым, наведваем моладзь. І, канешне, вынік будзе».

Паводле яго слоў, гэта работа пачынаецца яшчэ з дзіцячага сада. «Запушчаны сумесны праект Генпракуратуры і Міністэрства адукацыі — «Ліст аб Беларусі». Ідзем у садок у старэйшую групу, дзе шасцігодкі і ў вершаванай, і песеннай форме вывучаюць сімвалы краіны — Васілёк, Бусел, гімн, сцяг. І ўсё адбываецца паступова», — дапоўніў намесніка начальніка.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.