Вы тут

Тры аб’екты з Кітая ўнесены ў рэгіянальны рэестр ЮНЕСКА


Тры аб’екты з Кітая былі ўключаны ў спіс дакументальнай спадчыны ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіянальным рэестры праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». Аб гэтым паведаміла Дзяржаўнае архіўнае ўпраўленне КНР, перадае «Сіньхуа».


Рэестр папоўніўся архівамі, звязанымі з традыцыйнымі чайнымі дамамі ў горадзе Чэнду (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай), генеалагічнымі запісамі кланаў і родаў у раёне Хуэйчжоў (правінцыя Аньхой, Усходні Кітай), а таксама разьбянымі клішэ з калекцыі друкавальнага двара сутр Дэгэ ў правінцыі Сычуань.
Гэтае рашэнне было прынята на 10-м пленарным пасяджэнні Камітэта Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіянальнага камітэта праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету», якое праходзіла ва Улан-Батары (Манголія).

Калекцыя дакументаў, якія расказваюць аб старых чайных у Чэнду, налічвае 6.345 адзінак матэрыялаў, датаваных перыядам з 1903-га па 1949-ты гады. Гэтыя матэрыялы прадстаўлены ў самых розных фарматах, такіх як рукапісы, дзелавыя дакументы і фатаграфіі.

Хуэйчжоўскі генеалагічны архіў складаецца з 2.235 дакументаў, размеркаваных у 427 тамах, у якіх зафіксавана генеалагічная культура, якая доўжылася амаль тысячагоддзе.

У друкавальным двары сутр Дэгэ, першапачаткова пабудаваным у 1729 годзе, у добрым стане захоўваюцца 325.520 друкавальных формаў для ксілаграфіі, якія змяшчаюць важныя творы тыбецкай класікі, датаваныя перыядам з ХІ стагоддзя. Большасць ксілаграфій былі выразаны ў перыяд з XVIII стагоддзя па сярэдзіну ХХ стагоддзя.

Зараз у Кітаі налічваецца 17 аб’ектаў дакументальнай спадчыны, якія ўключаны ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіянальны рэестр праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». Яна была запушчана ў 1992 годзе з мэтай захавання дакументальнай спадчыны ва ўсім свеце і павышэння дасведчанасці грамадскасці аб яго значэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.