Вы тут

Аляксандр Гарошкін: «Нашы нацыянальныя сімвалы выражаюць каштоўнасці беларуса...»


А гэта міралюбства, працалюбства, патрыятым, — адзначыў старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін падчас урачыстага рытуалу ўшанавання Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь на плошчы Славы ў Магілёве. 


У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты, працоўныя калектывы, моладзь. Плошча Славы стала галоўнай пляцоўкай свята. У цэнтры яе былі ўстаноўлены сцяг Рэспублікі Беларусь, Магілёўскай вобласці, ганаровая варта. Навучэнцы дзяржаўнай гімназіі- каледжа мастацтваў ім. Я.Глебава і кадэты стварылі ганаровы калідор па дарозе да сімвалаў. Да мемарыялу ляглі кветкі, прагучала клятва вернасці Дзяржаўнаму сцягу, Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму гімну Рэспублікі Беларусь. Клятва моладзі — гэта залог упэўненасці ў заўтрашнім дні нашай краіны, яе дабрабыце, росквіце і мірнай будучыні. Усе удзельнікі ўрачыстай цырымоніі разам пелі Гімн Рэспублікі Беларусь, трымаючы правую руку каля сэрца. 9-гадовы Уладзіслаў Басалыка намалявал сваё бачанне свята.

— 9 мая я быў на парадзе ў гонар Дня Вялікай Перамогі і гэты яркі дзень назаўжды застанецца у маёй памяці, — паведаміў ён. — На сваім малюнку нашы дзяржаўныя сімвалы і разам з імі, пад іх абаронай — малады грамадзянін Рэспублікі Беларусь, сапраўдны патрыёт! Я шчыра люблю сваю Радзіму і заўсёды буду для яе надзейным абаронцам!
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Алег Дзячэнка адзначыў, што дзяржаўныя сімвалы заўсёды адлюстроўвалі духоўныя і нацыянальныя прыярытэты беларусаў.

— Па ініцыятыве нашага Прэзідэнта 14 мая 1995 года быў праведзены першы агульнанародны рэферэндум у гісторыі незалежнай Беларусі, на якім па выніках галасавання была прынятая дзяржсімволіка, — рэзюмаваў ён. — Беларускі народ зрабіў свой выбар, выразна вызначыўся, якая сімволіка яму патрэбная. Нацыянальная сімволіка — гэта імкненне народа будаваць квітнеючую краіну, добрасуседскія адносіны з іншымі нацыямі.

Мітынгі, прысвечаныя ўшанаванню дзяржсімвалаў, прайшлі ва ўсіх райцэнтрах Магілёўшчыны. У Слаўгарадзе на плошчы каля райвыканкама сабралася некалькі сотняў гараджан, сярод якіх было шмат моладзі і дзяцей.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара і Галіны ГАЎРЫЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.