Вы тут

Палярнае ззянне назіралася ў правінцыі Хэйлунцзян


Пад уплывам геамагнітнай буры ў іх многіх месцах правінцыі Хэйлунцзян, што на паўночным усходзе Кітая, назіралася палярнае ззянне, перадае «Сіньхуа»


Як вядома, моцная магнітная бура пачалася на Зямлі 10 мая пасля серыі ўспышак на Сонцы. Уначы 11 мая яна дасягнула ўзроўня магутнасці G5, які зафіксавалі ўпершыню са жніўня 2005-га. У бок Зямлі вылецела як мінімум чатыры аблокі распаленай плазмы. Яны ляцяць з рознай хуткасцю, даганяюць адзін аднаго. Таму зараз на нашай планеце адзначаецца суцэльная магнітная бура.

Раней навукоўцы папярэджвалі: адзінаццацігадовы сонечны цыкл, які пачаўся ў 2019-м, хутчэй за ўсё, дасягне свайго піка ў 2024-м і 2025-м гадах, і ўспышкі на Сонцы стануць больш частымі. Магнітныя буры могуць правакаваць перашкоды і збоі ў рабоце электронікі і радыётэхнікі, сістэм сувязі.

Пазітыўны момант — гэта ўнікальная магчымасць назіраць палярнае ззянне на нізкіх шыротах. А астраномы могуць атрымаць дзіўныя здымкі Сонца, якое ахутана полымем.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.